У Полацку плянуюць пабудаваць помнік студэнту

З такой ініцыятывай выступілі Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт і гарвыканкам. Помнік студэнту плянуюць надзяліць «галоўнымі рысамі студэнтаў усіх часоў: свабодалюбства, адухоўленасьць, незалежнасьць поглядаў».

«Старажытны горад з кожным годам зьмяняецца, тут зьяўляюцца новыя скульптурныя кампазыцыі. Вось і мы вырашылі падтрымаць добры пачатак. А што самае галоўнае ва ўнівэрсытэце? Канешне ж, студэнт», — тлумачыць рэктар ПДУ Дзьмітрый Лазоўскі.

На паседжаньні, дзе абмяркоўвалася ідэя помніку, не выключаюць зьяўленьне ў будучыні і «пары» для скульптуры — помнік студэнтцы, але паставяць яго ўжо ў Наваполацку.

Полацкі гарвыканкам плянуе абвесьціць конкурс на лепшы эскіз помніку студэнта, які можа зьявіцца ў горадзе гэтай восеньню.

Паводле «Народнага слова»

Прыклады помнікаў студэнтам у іншых краінах


Помнік студэнту ў Тамбове. Адчынены ў сьнежні 2009-га. Студэнты ўжо прыдумалі прыкмету: каб атрымаць добрую адзнаку, трэба пацерці помніку руку.


Помнік студэнту ў Данецку. Адчынены ўвосень 2007-га. Выява: wikipedia.org.

 
Помнік студэнтцы ў Іркуцку. Адчынены ўвосень 2008-га. Выява: islu.ru.


Помнік студэнтам у Кіеве. Выява: liveinternet.ru.

19:00, 02/02/10
Уні Вера
Тут павінен быў быць банэр, але ў вас старая вэрсія Flash-player. Аднавіце яе, каб бачыць сымпатычную анімацыю ;)

Камэнтары

tarka у 20:19, 02.02.10 #

Дарэчы, якраз год таму праходзіла інфармацыя, што помнік студэнту плянуюць пабудаваць у Гомелі. Таксама конкурс на эскіз абвяшчалі. Цікава, як там ідзе праца.


Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.
 
In 0.4207 seconds.