На пару помніку студэнту ў Полацку «пасадзяць» студэнтку

Толькі ўвосень у Полацку паставілі помнік студэнту — двухмэтровы сярэдневяковы навучэнец у шапцы, з пяром ды кнігамі. Напэўна, каб «студэнту» ня было сумна, у іншым корпусе ўнівэру «пасадзяць» яму пару — сучасную «студэнтку» з мабільнікам. Ноўтбук падаўся мясцовым банальным атрыбутам.


Помнік студэнтам у Кіеве

Каб вызначыць, як будзе выглядаць помнік студэнтцы, ладзіўся адмысловы конкурс эскізаў. У выніку перамог варыянт зь дзяўчынай з кнігамі і мабільнікам. Ноўтбукі, пляншэты ды іншыя ІТ-гаджэты падаліся мясцовым банальнымі, паведамляе Белта. Эскіз зацьвердзіла журы з гарсавету і прадстаўнікоў Саюзу мастакоў Беларусі.

Адметна, што факультэты ПДУ знаходзяцца ў двух гарадах — Полацку і Наваполацку. Скульптура са студэнтам зьявілася ў полацкім корпусе да дня студэнта тры месяцы таму ў гонар першай на тэрыторыі Беларусі ВНУ. Гэта быў Полацкі езуіцкі калегіюм, заснаваны ў 1581 годзе Стэфанам Баторыям. Другая скульптура, на думку рэктара, мусіць быць прысьвечаная сучасным студэнтам і будзе ўсталяваная ў Наваполацку.

Дзе яшчэ ёсьць помнікі студэнтам у Беларусі

  • У Полацку двухмэтровы помнік сярэдневяковаму студэнту: з трохкутнай шапкай, кнігамі і пяром
  • У БДУіР увекавечылі студэнта з ноўтбукам
  • У Гомелі помнік «сядзіць» ля ўваходу ва ўнівэр — гэта дзяўчына з кнігаю, яблыкам і сумачкай

Глядзіце таксама прыклады помнікаў студэнтам у іншых краінах

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0596 seconds.