У Туркмэністане заблякаваныя Livejournal і YouTube

Для нешматлікіх туркмэнскіх карыстальнікаў Інтэрнэту сусьветнае павуціньне звузілася яшчэ болей. Цяпер у Туркмэністане заблякаваны доступ да відэасэрвісу YouTube і блогавай плятформе Livejournal. Праблемы з доступам да туркмэнскіх карпаратыўных сайтаў адзначаюць шматлікія замежныя кампаніі.
→Minsk_by зламаўся і ўваскрэс

Амаль 16 гадзінаў не працавала адна з самых ўплывовых і папулярных суполак беларускага ЖЖ. Значная частка гэтага часу прыпала на ноч, аднак пра падзею пасьпелі напісаць болей за 100 разоў у блогах, суполках і цэлым шэрагу СМІ.
Патас інтэрнэт-выданьняў, схільных да гарачых навінаў, сьцёб і правакацыі вясёлых блогераў, недарэчная рэкляма альтэрнатыўных малажывых і нованароджаных суполак пра Менск — такой стала раніца 13-га студзеня ў беларускім Сеціве.
→Расейскаму блогеру прысудзілі год умоўна за камэнтар у Livejournal
Сыктыўкарскі блогер Сава Цярэнцьеў прысуджаны да аднаго году ўмоўна. Паводле рашэньня, якое было прынятае сёньня гарадзкім судом, хлопец прызнаны вінаватым у злачынстве, прадугледжаным часткай 1 артыкула 282 УК РФ, за распальваньне сацыяльнай варожасьці празь Інтэрнэт.
→У ААЭ забаранілі Livejournal

Учора 18 чэрвеня ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах быў заблякаваны доступ да Livejournal.com. Карыстальнікі, якія спрабуюць трапіць на рэсурс, бачаць паведамленьне аб тым, што сайт заблякаваны, паколькі яго кантэнт не адпавядае рэлігійным, культурным, палітычным і маральным нормам ААЭ.
→Ніякай дэпрэсіі і арытміі

11 красавіка адбылося закрыцьцё выставы жывапісу і графікі Ігара Варашкевіча і Нікі Сандрос. Нечакана для іх саміх «Дэпрэсія і Арытмія: жывапіс і графіка жывых людзей» выклікала вялікі рэзананс. Выставаю вылазкі «жывых людзей» — насельнікаў livejournal — у рэальнае жыцьцё не абмяжуюцца. Ніка дзеліцца шалёнымі плянамі на будучыню, а Ігар — уражаньнямі ад выставы.
→SUP пакідае базавыя акаўнты карыстальнікам LiveJournal

Нязгодныя з адменаю базавага акаўнту карыстальнікі LiveJournal дамовіліся нічога не пісаць у сваіх блогах 21 сакавіка. Кіраўнік службы блогаў SUPу назваў акцыю маргінальнай. Аднак 19 сакавіка кіраўніцтва кампаніі прынесла выбачэньне за такое рашэньне і паабяцала днямі аднавіць магчымасьць рэгістрацыі акаўнтаў без рэклямы.
→Адвакаты Цярэнцьева распрацавалі лінію абароны

Суд па справе Савы Цярэнцьева — расейскага блогера, якому паграджае да двух год зьняволеньня за камэнтар у жж — адбудзецца 31 сакавіка. Адвакаты і праваабаронцы прыводзяць доказы незаконнасьці абвінавачваньня і будуць патрабаваць вяртаньня справы ў следчыя органы. Напрыклад, Уладзімір Пуцін прапаноўваў адсякаць варам рукі, але ніхто да суду яго не прыцягваў.
→Дзень свабоды слова ў Сеціве: Post Scriptum
12 сакавіка, Дзень свабоды слова ў Інтэрнэце, прайшоў у байнэце пад знакам «жывога шчыта», а расейскія электронныя СМІ і блогеры ўзгадалі справу Савы Цярэнцьева. У выніку міністар унутраных спраў Беларусі прыносіць выбачэньні, а сыктыўкарскі музыка можа быць прыцягнуты не да крымінальнай, а да адміністратыўнай адказнасьці.
→Дзень свабоды слова ў Інтэрнэце па-беларуску
Тое, як супрацоўнікі ДАІ спынялі нецьвярозага кіроўцу пры дапамозе «жывога шчыта», яшчэ не асьвятлялася друкаванымі СМІ, але літаральна ўзарвала байнэт. Над ДАІшнікамі жж-карыстальнікі зладзілі віртуальны народны суд з самымі экзатычнымі прапановамі расправы. У зьвязку з гэтым узгадваецца справа Савы Цярэнцьева — першы ў Расеі выпадак прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці за камэнтар у ЖЖ. За эмацыйнае выказваньне ў бок супрацоўнікаў міліцыі сыктыўкарскаму музыку пагражае да двух год зьняволеньня. Наша закандаўства ў гэтым сэнсе яшчэ больш жорсткае.
→У Расеі за камэнт у ЖЖ даюць да двух год

Справа Савы Цярэнцьева — першы ў Расеі выпадак прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці за камэнтар у Livejournal. Год таму хлопец напісаў надта эмацыйны камэнтар пра міліцыю ў аднаго з сваіх фрэндаў. Праз некалькі дзён была заведзеная крымінальная справа па артыкуле «распальваньне варожасьці ў дачыненьні пэўных сацыяльных груп», і цяпер яе перадаюць у суд.
→

Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп