Ніякай дэпрэсіі і арытміі
11 красавіка адбылося закрыцьцё выставы жывапісу і графікі Ігара Варашкевіча і Нікі Сандрос. Нечакана для іх саміх «Дэпрэсія і Арытмія: жывапіс і графіка жывых людзей» выклікала вялікі рэзананс. Выставаю вылазкі «жывых людзей» — насельнікаў livejournal — у рэальнае жыцьцё не абмяжуюцца. Ніка дзеліцца шалёнымі плянамі на будучыню, а Ігар — уражаньнямі ад выставы.
Адным з абавязковых рытуалаў на выставе, калі там прысутнічала Ніка, была разьвіртуалізацыя. Калі б не было
«Роля жж, насамрэч, велізарная. Усе малюнкі пачалі жыць у жж, там яны палюбіліся. Камэнтары людзей, іх любоў даюць моц і натхненьне, сьмеласьць іх паказаць. Так бы я не наважылася», — патлумачыла ролю livejournal Ніка.
Ролю жж адзначыў Generation.by і Ігар Варашкевіч. Сам ён ня так часта зьяўляўся на выставе, але вынікамі задаволены:
«Гэта быў такі невялічкі выбух у грамадзтве, якое цікавіцца мастацтвам. Выстава была зробленая экспромтам, яна была неафіцыйнаю, а ўсё афіцыйнае шмат каму абрыдла».
Да арганізацыйных пытаньняў Варашкевіч дачыненьня ня меў і па ягоным прызнаньні «проста праставіў працы».
Нават саміх аўтараў спужалі кошты на іх творы. Аднак нягледзячы на, часам, шасьцізначныя лічбы, малюнкі як Ігара, так і Нікі ўсё ж набывалі, хоць і ня шмат:
«На пэрыяд выставы яны вельмі дорага каштуюць. Але я радая, што нічога не прадаецца, бо ёсьць прапанова зьезьдзіць з выставаю ў Варшаву. А пасьля я, магчыма, буду вывешваць іх альбо ў жж на продаж, альбо тут, у «Падземцы», — абяцае Ніка.
Выстава сапраўды карысталася папулярнасьцю, пра яе пісалі і размаўлялі, афіцыйна і не. Ніка клянецца, што не чакала такой зацікаўленасьці. Праўда, ня ўсе водгукі былі станоўчыя. Крытыка з вуснаў Адама Глёбуса выклікала ў Нікі пратэст, што выліўся ў ідэю стварэньня Згуртаваньня непрафэсійных прафэсіяналаў:
«Зараз выстава закрыецца, я падумаю, якія ў мяне на гэты конт ёсьць ідэі — і распачну абмеркаваньне наступных праектаў у жж, прычым масавае, каб ніхто не прапусьціў. Калі набярэцца патрэбная колькасьць зацікаўленых асобаў, мы зьбярэмся
дзе-небудзь у горадзе за кубкам піва альбо гарбаты — і будзем прыдумляць спосаб рэалізацыі: сайт, выстава…»
Прычым, да Згуртаваньня змогуць далучыцца ня толькі непрафэсійныя прафэсіяналы ў жывапісе, але і тыя, хто ўмее рабіць розныя рознасьці рукамі, напрыклад, нікіна ўнівэрская сяброўка Ёлка размалёўвае бутэлькі, а Ніка да таго ж і пляце: спачатку гэта былі
«У іншых краінах жж-паці , а ў нас будзе жж-сям ’я»
«У нашых жж жыцьцё непараўнальна цікавейшае за рэальнае. Я хаджу на працу, вяртаюся дахаты — і я проста ня ведаю, што ў горадзе адбываецца. Я ня ведаю, куды мне пайсьці… Я ня ведаю, што тут ёсьць, апроч жж. Вось. І я лічу, што прысьпеў час нам усім непрафэсіяналам, маладым, прыгожым і шалёным, выходзіць з нашых падпольляў — і ладзіць маштабныя акцыі», — заклікае Ніка.
І ў яе нават ёсьць ідэя рэалізацыі:
«У нас задуманы фэст — пад Менскам мы знайшлі цудоўнае месца: цудоўная хатка, цудоўная лазьня, цудоўны лес, цудоўная рэчка. Там ёсьць магчымасьць ладзіць улетку вялікія тусоўкі: у пятніцу людзі прыехалі і да нядзелі грэюць жываты, слухаюць музыку… Будзе цудоўна! Жывым людзям, ЖЖыстам, трэба камунікаваць у рэальнасьці!»
Ніка ўжо жыве ў сваім
«Мы гуляем у такую вялікую гульню — і самі ў яе верым. Бывае, у нас зьяўляецца новы сваяк і ў яго могуць завязацца рамантычныя адносіны зь іншымі сваякамі — і мы ім кажам „вы ж сваякі, як можна!“. У іншых краінах
жж-паці , а ў нас будзе жж сям’я. І мы, беларусы, гэтай сям’ёй усіх задавім — і выйдзем на міжнародны ўзровень».
Сусед Нікі па выставе і па жыцьці Ігар Варашкевіч сваё месца ў гульні дакладна назваць ня можа:
«Напэўна ўдзельнічаю, але сваю ролю ня ведаю, мы проста сябруем».
У той час, як Ніка ўжо напрыдумляла вялікую колькасьць падзей, Ігар нічога зьвязанага з мастацтвам не плянуе. Але рыхтуецца да шэрагу канцэртаў у траўні.
Аўтар фота Юра Сідун
Камэнтары
Вараш і Ніка
калі хто хадзіў - дзяліцеся ўражаньнямі! Сне вельмі спадабалася. ВАрашкевіч - за яркія колеры, гармонію і фантазію, за гумар. За тое, што нягледзячы на дэпрысіўны настрой малюнкі збольшага - гіпаўскія. Флаўэр Паўэр!!!
Ніка спадабалася за маленькую жыцейскую мудрасьць, часам у сцэнках жыццья Озі і Панды знаходзіла падабенствы зь некаторымі сытуацыямі,у якія трапляла сама))
Карацей. калі б хаця б па творы кожнага вісела зараз на сьцяне - сьвет бы мне падаваўся сьвятлей)) Але пакуль набыць гэтыя рарытэты мне не па кішэні)))
тэхнічнае пытаньне - малюнкі варашкевіча яны проста раздрукоўвалі?
Так, раздрукавалі. Яны вельмі эфэктна выглядалі. Бачны аўтарскі стыль.
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.