Разам з кастрычнікам у Менску завяршыўся вялікі фестываль «Месяц фатаграфіі». У апошні дзень месяца арганізатары ўзнагародзілі пераможцаў прэміі праектнай фатаграфіі «Прафота». Выстава пераможцаў конкурсу будзе працаваць у прасторы «Цэх» па 17 лістапада.
Прэмія «Прафота» ладзілася ўпершыню, але налета ўжо плануе працяг. Фатографы, якія ўдзельнічалі сёлета, дасылалі фотапраекты ў дзве намінацыі «Дакументальная фатаграфія» і «Арт-фатаграфія». Журы выбрала лонг-ліст з лепшых праектаў, а таксама двух пераможцаў у кожнай намінацыі. Пераможцы прэміі «Прафота» атрымаюць па 500 еўра на рэалізацыю сваіх новых праектаў.
Лепшым у намінацыі «Арт-фотаграфія» стаў праект Аляксандра Міхалковіча «Прымусіць інтэрнэт памятаць халакост». У «Дакументальнай фатаграфіі» перамагла Святлана Ярковіч з праектам «Паміж лесам і ракой».
Адмысловы ўпамін: Аляксандра Салдатава “Навука” і Сяргей Канаплянік “Пасля”