Расейскаму блогеру прысудзілі год умоўна за камэнтар у Livejournal

­Сыктыўкарскі блогер Сава Цярэнцьеў прысуджаны да аднаго году ўмоўна. Паводле рашэньня, якое было прынятае сёньня гарадзкім судом, хлопец прызнаны вінаватым у злачынстве, прадугледжаным часткай 1 артыкул­а 282 УК РФ, за распальваньне сацыяльнай варожасьці празь Інтэрнэт.

Як заявіў Цярэнцьеў, РІА «Новости», ён і яго адвакаты маюць намер абскардзіць вынесены прысуд.

«Я буду абскарджваць пастанову Сыктыўкарскага суду, паколькі лічу сябе невінаваты­м», — сказаў блогер.

­Справа Савы Цярэнцьева — першы ў Расеі выпадак прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці за камэнтар у Livejournal. Год таму terentyev напісаў надта эмацыйны камэнтар пра міліцыю ў аднаго з сваіх фрэнда­ў. Праз некалькі дзён была заведзеная крымінальная справа па артыкуле «распальваньне варожасьці ў дачыненьні пэўных сацыяльных груп».­­

15:58, 07/07/08
vojur
Тут павінен быў быць банэр, але ў вас старая вэрсія Flash-player. Аднавіце яе, каб бачыць сымпатычную анімацыю ;)

Камэнтары

Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.
 
In 0.5598 seconds.