У Расеі за камэнт у ЖЖ даюць да двух год

Справа Савы Цярэнцьева — першы ў Расеі выпадак прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці за камэнтар у Livejournal. Год таму хлопец напісаў надта эмацыйны камэнтар пра міліцыю ў аднаго з сваіх фрэндаў. Праз некалькі дзён была заведзеная крымінальная справа па артыкуле «распальваньне варожасьці ў дачыненьні пэўных сацыяльных груп», і цяпер яе перадаюць у суд.

 

Год таму жж-карыстальнік terentyev, ён жа — сыктыўкарскі рок-музыка Сава Цярэнцьеў — пакінуў камэнт у іншым жж, у якім распавядалася пра ператрус у рэдакцыі адной з апазыцыйных газэт гораду. Сава ўзгадаў свой досьвед камунікацыяў з ахоўнікамі правапарадку — і напісаў надта эмацыйны камэнтар пра міліцыю і тое, што варта рабіць з «неверными милиционерами» .

Тым часам супрацоўнікі аддзелу «К» — кампутаровай міліцыі — праглядалі інфармацыю ў Сеціве. Іх зацікавіў дзёньнік Барыса Суранава, у якім Сава і пакінуў свой камэнтар.

Праз месяц у кватэры музыкі быў зроблены ператрус, яго абвясьцілі невыязным. Разьбіральніцтва ішло год.

І вось апошнія некалькі дзён расейскі ЖЖ актыўна абмяркоўвае рашэньне сьледчага ад 22 лютага: прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці Саву Цярэнцьева за распальваньне сацыяльнай варожасьці ў дачыненьні сацыяльнай групы — міліцыянэраў.

Гэты выпадак выклікаў хвалю бурных абмеркаваньняў. Такім чынам, па гэтым жа артыкуле, а таксама па некалькіх падобных, можна прыцягнуць да адказнасьці большую частку жж-карыстальнікаў

Па частцы 1 артыкулу 282 КК РФ прадугледжаная адказнасьць ад штрафа да двух год зьняволеньня.

Па беларускім заканадаўстве Саве Цярэнцьеву пагражала б да трох год зьняволеньня.

Фота Securitylab.ru

SlaDa 19:25, 25/02/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0644 seconds.