У ААЭ забаранілі Livejournal

Учора 18 чэрвеня ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах быў заблякаваны доступ да Livejournal.com. Карыстальнікі, якія спрабуюць трапіць на рэсурс, бачаць паведамленьне аб тым, што сайт заблякаваны, паколькі яго кантэнт ­не адпавядае рэлігійным, культурным, палітычным і маральным нормам ААЭ.­­­­

забаранілі Livejournal 

Livejournal папоўніў немаленькі сьпіс сайтаў, недаступных карыстальнікам інтэрнэту з ААЭ. У 2005 годзе мясцовы манапольны правайдэр Etisalat забараніў доступ да афіцыйнага сайта кампаніі Skype, правайдэра IP-тэлефаніі. Апэратар зрабіў гэта папросту перасьледуючы эканамічную выгоду. На сёньняшні дзень карэнн­ыя жыхары ААЭ складаюць меней чвэрці насельніцтва краіны, а астатнія — гэта прыежджыя з усяго сьвету. Яны тэлефануюць на радзіму і прыносяць шалёныя прыбыткі Etisalat. Правайдэр заявіў тады, што IP-тэлефанія на тэрыторыі ААЭ незаконная, таму вырашаць лёс падобных паслугаў заўсёды будуць улады. ­

Акрамя Livejournal, Skype, порнасайтаў, анлайнавых казыно і сайтаў для геяў і лесьбіянак эмірацкім карыстальнікам няма ходу на старонкі большасьці папулярных сацыяльных сетак, анлайнавых фотаальбомаў і і­ншых рэсурсаў. Аднак на дзіва заблякаваныя ад пачатку сайты самых асноўных сусьветных сацыяльных сетак facebook.com і myspace.com былі разблякаваныя праз пэўны час і зараз з тэрыторыі ААЭ ёсьць доступ да іх.

­Паводле Компьюлента

vojur 14:20, 19/06/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2108 seconds.