Этнографы паспрачаліся ў Менску з вытворцамі новамоднай адзежы з арнаментам
«Яны не заходзяць на тыя старонкі, на якія заходзім мы». «Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства» зладзіла ў нядзелю круглы стол, на які запрасіла некалькі выдаўцоў адзежы з этна-матывамі. Аўтараў вышымаек не было, але дыскусія пра плюсы і мінусы вырабу масавых рэчаў па традыцыйных матывах беларусаў з кітайскім падыходам да якасці атрымалася гарачая.
→Хадзіць у кветках цяпер модна
Каляндарная вясна традыцыйна захавала рэшткі снегу і шэрыя фарбы за вакном. Мінулай нядзеляй у каворкінг-пляцоўцы «Балкі» студыя «Lemonade» сумесна з Rozaazora і BuroChaplin правялі імрэзу, галоўнымі героямі якой сталіся кветкі. На мерапрыемства завіталі і беларускія прыгажуні ў яркіх сукенках з усмешкамі на вуснах.
→Мода на веганаў
Днямі самая фастфудная краіна свету адзначыла чарговы штогадовы Нацыянальны Дзень Гамбургера. Тым часам мода на адмову ад мяса і іншых прадуктаў жывёльнага паходжання авалодвае планетай і дабіраецца да Беларусі. У нас тут яе прымаюць не толькі хіпсцеры, але трошку і іх мамы, занепакоеныя ростам цэннікаў у мяса-малочных аддзелах.
→Як стомлены ад дзяржаўнай працы малады геолаг стварыў дзёрзкі брэнд LSTR Adzieńnie
Стваральнік моднага стрытвэар брэнду LSTR — пра тое, як спалучыць лірыку з мужнасцю і адвагай. Ілля Аксёнаў у свой час марыў стаць навукоўцам. Але папрацаваўшы геолагам у дзяржаўнай канторы, вырашыў, што лепей будзе займацца навукай стварэння вопраткі з гістарычнымі прынтамі.
→Маладая дызайнэрка зь Менску заваёўвае Эўропу моднымі торбамі і сукенкамі
Брэнд Farbotka, створаны маладой беларускай Юляй Фарботкай, выпускае фэтравыя рэчы з матывамі зь беларускага фальклёру. Цяпер модныя рэчы зь беларускім арнамэнтам, валошкамі, пеўнямі можна купіць у буйнейшых польскіх гарадах і пабачыць на вуліцах Эўропы.
→Творчы гараж-сэйл Open Шафа пройдзе ў выглядзе фэстывалю моды
Культурніцкая барахолка Open Шафа і Belarus Fashion Week прадстаўляюць сумесны праект. На гэты раз будзе не звычайны фармат барахолкі, як гэта было ўжо некалькі разоў у Менску, а цэлы фэстываль гандлю. 28 і 29 красавіка пад дахам Палацу Мастацтваў будуць калекцыі маладых мадэльераў, фуд-корт з самай разнастайная хатняй ежай. І ўдзельнікі традыцыйна прывязуць цікавыя рэчы ды ўсемагчымы вінтаж.
→Выстава Look’аў супрацоўнікаў Штазі
У Бэрлінскай галерэі Morgen Contemporary гэтымі днямі паказваюць выставу фотаздымкаў з сакрэтных архіваў службы дзяржаўнай бясьпекі ГДР «Штазі». Сэрыя, што ілюструе навучаньне агентаў выглядаць так, каб не выклікаць падазрэньняў, надта нагадвае папулярныя цяпер ў падлеткаў пастановачныя партрэты ў стылі «за*бошыць лук». Выстава лукаў агентаў Штазі будзе працаваць да 20 жніўня. Для тых, хто ўжо цяпер кідае касякі у бок будынка зь вялікімі калёнамі ў цэнтры Менску як будучага музэю таталітарызму – самы час зганяць у Бэрлін на «стажыроўку».
→Беларуская мадэлька выйграла конкурс Benetton, але атрымала адмову ў візе
Вядомая беларуская мадэлька Тацяна Рынейская была адабраная з 75 тысячаў прэтэндэнтаў на ўдзел у рэклямнай кампаніі Benetton. Але яна ня здолее ўзяць удзел у здымках, бо брытанскі кансулят двойчы адмовіў дзяўчыне ў візе. Брытанцы засумняваліся ў тым, што незамужняя 23-гадовая беларуска вернецца з Лёндану пасьля 6-дзённай сэсіі. Кантракт, які «выпадае раз у жыцьці», аказаўся сарваным.
→Модная вопратка з дражджэй, бактэрый і зялёнай гарбаты
Бія-кеды, вопратка з цэлюлозы… Маладыя дызайнэры шукаюць усё новыя спосабы сумясьціць экалёгію і моду. Брытанка С’юзан Лі шые вопратку з бактэрыяльнай цэлюлозы, якую атрымлівае з сумесі дражджэй, бактэрыяў і падсалоджанай зялёнай гарбаты. «У людзі» Лі выходзіць у сваёй жа вопратцы. Як выглядае такое адзеньне і як яго насіць?
→Галяндцы выпусьцілі бія-кеды: панасіў і закапаў
Модны абутак пасьля выкарыстаньня можна проста закапаць у зямлю. Больш таго, з кедаў пазьней вырасьце дрэва ці кветка.