Беларуская мадэлька выйграла конкурс Benetton, але атрымала адмову ў візе
Вядомая беларуская мадэлька Тацяна Рынейская была адабраная з 75 тысячаў прэтэндэнтаў на ўдзел у рэклямнай кампаніі Benetton. Але яна ня здолее ўзяць удзел у здымках, бо брытанскі кансулят двойчы адмовіў дзяўчыне ў візе. Брытанцы засумняваліся ў тым, што незамужняя 23-гадовая беларуска вернецца з Лёндану пасьля 6-дзённай сэсіі. Кантракт, які «выпадае раз у жыцьці», аказаўся сарваным.
Сусьветны брэнд стылёвай штодзённай вопраткі Benetton другі год запар ладзіць кастынг мадэляў для новых калекцый наўпрост у Сеціве. У гэтым годзе на конкурс падаліся каля 75 тысячаў удзельнікаў. Нягледзячы на тое, што ў мінулым годзе Тацяна не прайшла ў лік пераможцаў, яна наважылася браць удзел у адборы наноў. І вось 12 дзён таму Тацяна Рынейская даведалася, што трапіла ў сьпіс 12 мадэляў, што будуць запрошаныя на здымкі для рэклямнай кампаніі Benetton у Лёндан.
У гэты час Тацяна знаходзілася ў Парыжы. Аднак там атрымаць візу не атрымалася: у брытанскай амбасадзе сказалі, што трэбы ляцець у Менск і зьвяртацца ў мясцовы кансулят. Але і на радзіме брытанскую візу аказалася атрымаць ня так проста:
«Галоўная прычына — маё незамужжа, сканчэньне вучобы і боязь супрацоўнікаў Амбасады не вяртаньня мяне на радзіму праз шэсьць заплянаваных дзён», — піша ў сваім блогу Тацяна.
«Я не здаюся. Benetton дазваляе выляцець на дзень пазьней. За выходныя зьбіраю разнастайныя дакумэнты, лісты дызайнэраў, што я буду ўдзельнічаць у паказах у красавіку, […] лісты ад СМІ і
шмат-шмат іншага, што на 100% пацьвярджае чысьціню маіх намераў. […] Учора падавалася ізноў. Сьлёзна прасіла разгледзець як мага хутчэй, бо5-га крайні тэрмін вылету. Сёньняшняя раніца. Пішу, тэлефаную, прашу разгледзець да абеду. Запрашаюць у Амбасаду. І зноў адмова! О, Богі!»«Як такое магчыма? Такая магчымасьць чалавеку даецца раз у жыцьці, і яна прайшла міма мяне. Ком у горле, і ад крыўды хочацца лезьці на сьцяну. Дэмакратычная ў нас краіна, ці ня праўда», — рэзюмуе Тацяна.
У каментах да прафайла Тацяны Рынейскай прыхільнікі працягваюць пісаць камэнты-віншаваньні і пажаданьні добра правесьці час у Лёндане
Тацяна з тых людзей, пра якіх кажуць «зрабіла сябе сама». Нарадзіўшыся ў Сьветлагорску, яна здолела ў 20 гадоў атрымаць тытул «Міс фота» на конкурсе «Міс
У камэнтарах да свайго допісу ў блогу Тацяна таксама дадае, што ўсё часьцей думае над тым, каб «бегчы адсюль».
Пост пра гэта ў Логбуку: Belarusian Model Wins Benetton Contest But Not UK Visa