Benetton шукае мадэляў у Сеціве

«It’s my Time!» — пад такім сьлёганам сусьветны брэнд стылёвай штодзённай вопраткі Benetton ладзіць кастынг мадэляў для новай калекцыі 2010 году наўпрост у Сеціве. Хочаш зьявіцца на рэклямным плякаце вядомага брэнду — фоткайся, дасылай здымак — і можаш трапіць у 20-ку лепшых і паехаць на тыдзень у Нью-Ёрк на фотасэсію.

 

«Мы шукаем нешта асаблівае, дзіўнае і шчырае. Мы шукаем спалучэньне стылю і індывідуальнасьці ў адным. Прыадчыні дзьверы ва ўласны сьвет!» — тлумачаць арганізатары онлайн-кастынгу.

Benetton запрашае крэатыўных асобаў розных палоў, нацыянальнасьцяў, густаў і ўзростаў прыняць удзел у конкурсе мадэляў. Мэханізм вельмі просты: чым болей цікавых здымкаў запампаваць на новы сайт кампаніі, тым болей шанцаў трапіць у лік пераможцаў.

Здымкі возьмуць удзел у агульным галасаваньні, дзе лепшыя фота сфармуюць сотню лепшых. Зь іх журы абярэ 20 чалавек, якія паедуць у Нью-Ёрк на здымкі ў вядомага фэшн-фатографа Джоша Олінса і стануць тварамі рэклямнай кампаніі Benetton сэзону восень-зіма 2010. Да таго ж 100 лепшых дасланых здымкаў будуць апублікаваныя ў кнізе па глябальным стылі і атрымаюць яшчэ па 200 эўра на шопінг.

Усе ўмовы ўдзелу — на адмысловым сайце кастынгу. Дэдлайн — 16 сакавіка, і ўжо 18-га будуць вядомыя пераможцы. На сёньня на кастынг зарэгістравалася амаль 6300 чалавек з усяго сьвету, зь іх — 14 зь Беларусі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0617 seconds.