Творчы гараж-сэйл Open Шафа пройдзе ў выглядзе фэстывалю моды

Культурніцкая барахолка Open Шафа і Belarus Fashion Week прадстаўляюць сумесны праект. На гэты раз будзе не звычайны фармат барахолкі, як гэта было ўжо некалькі разоў у Менску, а цэлы фэстываль гандлю. 28 і 29 красавіка пад дахам Палацу Мастацтваў будуць калекцыі маладых мадэльераў, фуд-корт з самай разнастайная хатняй ежай. І ўдзельнікі традыцыйна прывязуць цікавыя рэчы ды ўсемагчымы вінтаж.

Open Шафа — творчы гараж-сэйл, вялікі маркет, які аб’ядноўвае дызайнэраў, вялікіх барахольшчыкаў ды шыкоўных моднікаў нашага гораду. «Open Шафа» ўжо тройчы радавала жыхароў Менску сваім неардынарным фарматам, сяброўскай атмасфэрай ды высакароднымі мэтамі.

Сэнс мерапрыемства палягае ў тым, што ўсім жадаючым прапануецца зазірнуць у свае любімыя шафы і прынесьці на барахолку рэчы, якія будуць шчасьлівыя здабыць другое жыцьцё з новым гаспадаром. Такім чынам, попыт і прапанова аказваюцца ў адным месцы ў адзін час, усе рэчы актыўна прадаюцца, мяняюцца і дорацца адзін аднаму.

А яшчэ «Open Шкаф BFW» — афіцыйны маркет Тыдня Беларускай моды. У той час як на подыюме беларускія дызайнэры будуць паказваць, што нам насіць наступнай зімой, павільён «шафы» ператворыцца ў цэлы фэстываль гандлю. На гэты раз у маркеце прымуць удзел ня толькі вялікія барахольшчыкі, а таксама модныя дызайнэры адзеньня і вытанчаныя кулінары. У праграме нястрымны гандаль, добры настрой, фэшн-кінапаказы, душэўная музыка ад djs Verde, Sugar, Kraut, Tigger.

Калі вы жадаеце далучыцца на маркет са сваімі рэчамі, пішыце заяўку на openshkaf@gmail.com. Колькасьць месцаў для прадаўцоў (дызайнэры, хэндмэйд-майстры) абмежаваная і ўдзел платны. Падрабязьней — на www.openshkaf.org.

А для наведвальнікаў уваход вольны. Адбудзецца ўсё ў Палацы Мастацтваў (вул. Казлова 3) 28 і 29 красавіка, у нядзелю час працы 12.00 — 20.00.

11:30, 29/03/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0935 seconds.