За пяць год у беларускім Сеціве стала значна меней студэнтаў і болей пенсіянераў
![За пяць год у беларускім Сеціве стала значна меней студэнтаў і болей пенсіянераў](mediashare/hl/fzg5uyaedl23dze689taun44cwdew6-tmb.png)
Колькасць пенсіянераў у байнэце імкліва набліжаецца да адсотка студэнтаў.
→Штраф да мільёну за парушэньне ўказу аб Інтэрнэце
Індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы будуць плаціць штрафы ў выпадку парушэньня скандальнага ўказу № 60 аб Інтэрнэце. Адпаведны законапраект знаходзіцца ў палаце прадстаўнікоў.
→У Беларусі нарэшце можна карыстацца Твітэрам праз мабільнік
![У Беларусі нарэшце можна карыстацца Твітэрам праз мабільнік](mediashare/b1/c04v5cdee4blm4apkxegudg99jd9zw-tmb.png)
Life:) стаў першым беларускім правайдэрам, абанэнты якога атрымалі магчымасьць карыстацца Твітэрам праз смс-паведамленьні. У мэню сацыяльнай сеткі ўжо зьявілася опцыя, якая дазваляе зьвязаць Твітэр-акаўнт з нумарам мабільнага тэлефону гэтага правайдэра.
→Большасьць карыстальнікаў беларускага Сеціва — студэнты і школьнікі
Сярэдні беларускі інтэрнэт-юзэр — 20-гадовы студэнт ці ўвогуле школьнік, які жыве ў сталіцы і штодня з хаты лазіць у Сеціва. Такія дадзеныя новага дасьледаваньня беларускага Інтэрнэту прадставіла міжнародная агенцыя Gemius.
→Беларусаў у Твітэры за паўгады стала ў 2.5 разы болей
А сусьветнае насельніцтва самага папулярнага мікраблогу ў сьвеце толькі за два месяцы вырасла на 30 мільёнаў. Агулам колькасьць юзэраў Twitter ў 18 разоў большая за насельніцтва Беларусі.
→Мінадукацыі рыхтуецца да фільтрацыі Інтэрнэту
Міністэрства адукацыі патрабуе ад усіх падначаленых арганізацый накласьці абмежаваньне на доступ да сайтаў, якія прызнаныя ў Беларусі забароненымі. Такі загад утрымлівае ліст, разасланы ва ўстановы адукацыі. Таксама мінадукацыі прапанавала дасылаць яму адрасы сайтаў, якія могуць падпадаць пад забарону.
→Лукашэнка: «Сёньня Інтэрнэт не закрыеш»
Беларускі прэзыдэнт выказаўся адносна ўласнага ўказу, што ўводзіць абмежаваньні на карыстаньне Інтэрнэтам у Беларусі.
→Падрыхтаваны закон аб пакараньні за парушэньне ўказу № 60
Ужо распрацаваны праект закону, які ўсталёўвае адказнасьць за парушэньне палажэньняў скандальнага ўказу прэзыдэнта № 60. Указ патрабуе ад беларускіх кампаній працаваць толькі з сайтамі, зарэгістраванымі ў Беларусі. У новым законапраекце, падрыхтаваным ААЦ, прадугледжваецца адміністратыўная адказнасьць за парушэньне ўказу.
→Барацьба за беларускае Сеціва
«Крымінальны кодэкс» і «адказнасьць уладальнікаў сайтаў», — такія словы ўсё часьцей гучаць на дыскусіях, прысьвечаных беларускаму Інтэрнэту. Дзяржава з аднаго боку і бізнэс зь сеціўнай супольнасьцю зь іншага змагаюцца за права вызначаць, якім будзе беларускі Інтэрнэт у будучыні. Ня стаў выключэньнем і чарговы форум «Дзелавы інтэрнэт» — адно зь нешматлікіх месцаў, дзе лёс Байнэту могуць у адкрытую абмеркаваць яго галоўныя гульцы.
→Амаль кожны другі беларус карыстаецца Інтэрнэтам
![Амаль кожны другі беларус карыстаецца Інтэрнэтам](mediashare/sp/ih6rq9qqzkmtj7xco0sd22rbuqno3b-tmb.png)
Ва ўмовах, калі ніхто ня можа назваць дакладнай лічбы карыстальнікаў беларускага Сеціва, ацэнкі гэтай лічбы вар’іруюцца ад 3.2 да 4.4 мільёнаў. Паводле самых аптымістычных дадзеных, болей за 51% насельніцтва краіны, старэйшага за 9 гадоў, карыстаецца Інтэрнэтам.
→![RSS RSS](themes/a/i/rss1616.gif)