Большасьць карыстальнікаў беларускага Сеціва — студэнты і школьнікі
Сярэдні беларускі інтэрнэт-юзэр — 20-гадовы студэнт ці ўвогуле школьнік, які жыве ў сталіцы і штодня з хаты лазіць у Сеціва. Такія дадзеныя новага дасьледаваньня беларускага Інтэрнэту прадставіла міжнародная агенцыя Gemius.
Паводле інфармацыі Gemius, прадстаўнікі пакаленьня Y усё яшчэ пераважаюць у беларускім Сеціве. Амаль два зь пяці карыстальнікаў Інтэрнэту ў Беларусі — гэта маладыя людзі да 24 гадоў. А студэнты і школьнікі складаюць амаль пятую частку ўсіх беларускіх юзэраў.
Цікава, што большасьць карыстальнікаў жыве ў Менску (кожны трэці), і карыстаецца Інтэрнэтам кожны дзень (так робяць 70% апытаных кампаніяй). Чатыры зь пяці робяць гэта дома, і толькі каля 4% — з унівэру ці школы (прыкладна столькі ж вылазіць у Інтэрнэт праз кавярні).
Сярод беларускіх карыстальнікаў знайшлося 78 тысячаў ці 2.43% пэнсіянэраў і 34 тысячы фрылансераў. Дарэчы, беларускае Сеціва ўсё яшчэ больш мужчынскае, чым жаночае (мужчын болей прыкладна на 64 тысячы), нягледзячы на дэмаграфічную перавагу жанчын у грамадзтве.
Адпаведна ўзроставаму прынцыпу разьмеркаваліся і перавагі беларускіх юзэраў. Паводле дадзеных кампаніі Alexa, найбольш папулярныя сайты Беларусі — google.com, V Kontakte і tut.by. Сярод іншых сацыяльных сетак у
Беларускі Інтэрнэт маладзейшы за сусьветны. Сярэдні ўзрост карыстальнікаў Сеціва па ўсім сьвеце складае 33 гады. У Беларусі ж сярдні ўзрост юзэраў толькі дасягнуў 20 гадоў.
Міністэрства сувязі сьцьвярджае, што у Беларусі налічваецца прыкладна 4.4 мільёны
Дасьледаваньне кампаніі Gemius было праведзенае ў верасьні 2010 году сярод больш чым 15 тысячаў беларускіх карыстальнікаў Інтэрнэту рознага полу, узросту і месцажыхарства. Кампанія дасьледуе беларускае Сеціва з 2009 году.