Падрыхтаваны закон аб пакараньні за парушэньне ўказу № 60
Ужо распрацаваны праект закону, які ўсталёўвае адказнасьць за парушэньне палажэньняў скандальнага ўказу прэзыдэнта № 60. Указ патрабуе ад беларускіх кампаній працаваць толькі з сайтамі, зарэгістраванымі ў Беларусі. У новым законапраекце, падрыхтаваным ААЦ, прадугледжваецца адміністратыўная адказнасьць за парушэньне ўказу.
→Барацьба за беларускае Сеціва
«Крымінальны кодэкс» і «адказнасьць уладальнікаў сайтаў», — такія словы ўсё часьцей гучаць на дыскусіях, прысьвечаных беларускаму Інтэрнэту. Дзяржава з аднаго боку і бізнэс зь сеціўнай супольнасьцю зь іншага змагаюцца за права вызначаць, якім будзе беларускі Інтэрнэт у будучыні. Ня стаў выключэньнем і чарговы форум «Дзелавы інтэрнэт» — адно зь нешматлікіх месцаў, дзе лёс Байнэту могуць у адкрытую абмеркаваць яго галоўныя гульцы.
→