Быстрыца — зямля могілак і сьвятога Аўгустына

Быстрыца

Нават калі вы ня любіце наведваць мясьціны, зьвязаныя з войнамі, Быстрыца мусіць выклікаць інтарэс толькі з-за колькасьці мэмарыялаў, і, адпаведна, салдацкіх костак, пакінутых тут. Едзем у Быстрыцу на бераг Віліі, дзе крывічы калісьці ўзьвялі «паравоз», у лесе жыў цмок, а ў сярэднявеччы праслаўлялі хрысьціянскага бога загадкавыя манахі-аўгустынцы.

→…

Сармацкі дух у паўсотні кілямэтраў ад Вільні

Міхалішкі

Міхалішкі — самая сапраўдная Віленшчына (да Вільні ўсяго 54 км). Блізасьць сталіцы вызначыла лёс мястэчка: за кароткі час тут насуперак усяму зьявіліся касьцёл, а пасьля і кляштар аўгустынцаў. Пазьней у Міхалішках паўстаў палац і нават уласная ратуша. Ня ўсе гэтыя помнікі захаваліся, але чатырохсотгадовай даўніны гісторыя жыве ў тоўстых міхалішскіх сьценах.

→…

Норт-дам дэ Гервяты

Гервяты

Вёскі Гервяты і Рымдзюны — літоўскія анклявы ў Беларусі. У Рымдзюнах ёсьць літоўская школа, а ў Гервятах імша ў касьцёле праходзіць па-літоўску. Але гэты факт не перашкаджае мясцовым бабулькам па выхадзе зь касьцёлу пераходзіць на беларускую, а вяскоўцам ганарыцца адным з самых прыгожых касьцёлаў Беларусі. ПраДарожжа ў эдэмскія сады Гервятаў.

→…

Вяртаньне да вялікай вады: псыхічныя стыхіі Жодзішак

Жодзішкі

На вандроўку, якую цяпер распачынаем, нават двух дзён можа не хапіць. Бо кожнае месца тут асаблівае, таемнае, схаванае. Упарта ўгледзецца ў кожны закуток Астравеччыны варта яшчэ і таму, што ўжо празь некалькі год гэтыя землі можа беззваротна зьмяніць будаўніцтва АЭС і наступствы яе працы. Едзем на Астравеччыну. Магчыма, у апошні раз…

→…

Будынак Нацыянальнай бібліятэкі зноў названы адным з самых недарэчных у сьвеце

Нацыянальная бібліятэка Беларусі, узьведзеная ў 2006 г., ўвайшла ў сьпіс найбольш недарэчных будынкаў сьвету. Акрамя беларускага «дыямэнту» у сьпіс, прадстаўлены ў кастрычніцкім нумары часопісу Travel + Leisure, увайшлі яшчэ 13 найбольш нязграбных і недарэчных пабудоў.

→…

Нэарэнэсансны пазытыў з Краснага Берагу

Ужо 16 год у палацы ў вёсцы Красны Бераг зь пераменным посьпехам ідзе рэстаўрацыя. Пабудаваны ў канцы пазамінулага стагодзьдзя палац, які спалучае ў сабе неверагодную колькасьць архітэктурных стыляў, хутка стане даступным для любога наведвальніка.

Нэарэнэсансны палац на мяжы Гомельскай і Менскай абласьцей узьведзены вядомым піцерскім архітэктарам Віктарам Шротэрам, можа стаць візытнай карткай гэтых мясьцінаў.

→…

ПраДарожжа ў Жылічы: шчасьце ў інтэр’ерах

Жылічы

Ёсьць каштоўнасьці, якія сьпяць, незаўважаныя, недзе далёка, нібыта пахаваныя пад сумётамі часу. І ніхто, акрамя невялікага кола пасьвечаных, не падазрае пра існаваньне тых дзівосаў. Прыкладна такім лёсам жыве зараз клясычны палац князёў Булгакаў у вёсцы Жылічы Кiраўскага раёну. Сюды наша чарговае «ПраДарожжа».

→…

Сьвіслач па-за сьпісам каштоўнасьцяў

Сьвіслач Свіслач

У ХІ стагодзьдзі замак у Сьвіслачы быў апошняй цьвярдыняй, што сустракала плыні аднайменнай рэчкі перад яе зьліцьцём зь Беразіной. На колішнія межы Полацкага княства наша новае «ПраДарожжа».

→…

Радзівілімонты — «найвыдатнейшы помнік беларускай архітэктуры»

Радзівілімонты

Што хаваецца за гэтай дзіўнай італійскай назвай цяпер? Ня што іншае, як вёска Чырвоная Зорка, якая разам з савецкай уладай прыйшла на зьмену славутай летняй рэзыдэнцыі князёў Радзівілаў. Чытайце новае праДарожжа ў апошнія дні трохсотгадовага палацу.

→…

«Вокны таксама маюць права на самавызначэньне!» — чараўнік і доктар архітэктуры Hundertwasser

Ён хадзіў у пантофлях уласнага дызайну, шкарпэтках рознага колеру і сьмешным капялюшыку. Ён маляваў дзіўныя карціны, спалучаючы адмысловы арнамэнт, няроўныя лініі і сьпіралі ў яркіх фарбах, так цудоўна спалучаных у сваёй неспалучальнасьці. Гэты дзівак лічыў прамую лінію «самым пачварным стварэньнем нашай цывілізацыі», ці нават «прыладай д’ябла». А сучасную архітэктуру, пабудаваную у аднолькава шэрым і ўніфікаваным стылі, лічыў турмой для чалавечай псыхікі.

Звалі гэтага дзівака Фрыдэнсрайх Хундэртвассэр (1928-2000гг), і быў ён сусьветнавядомым аўстрыйскім архітэктарам, мастаком і дызайнэрам. А яшчэ ён быў казачнікам, які здолеў увасобіць свае самыя неверагодныя мары ў рэальнасьць.

­­­→…

Дарэчы, за публікацыямі на generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
альбо ў фрэдстужцы Livejournal Далучыць у сябры
 
In 0.5912 seconds.