У Беларусі адновяць 7 замкаў з 21

Агулам у Беларусі 38 помнікаў старажытнай архітэктуры, але толькі 7 зь іх плянуецца аднаўляць. Рэканструкцыя абыдзецца дзяржаве ў 64 мільёны даляраў.

Сьвіслач Свіслач
Вежы і паркан Сьвіслацкага замку будавалі сяляне воласьці і прылеглых да яе маёнткаў, а таксама сьвіслацкія мяшчане. Цяпер ад замку амаль нічога не захавалася. Але гэта яшчэ нядрэнны прыклад

38 унікальных гістарычных будынкаў — усё, што засталося ад паўтары сотні помнікаў архітэктуры, што калісьці ўпрыгожвалі нашу краіну. Ды й большасьць зь іх цяпер можна пазнаць толькі па руінах.

Міністэрства культуры спяшаецца ратаваць тое, што яшчэ можна захаваць ад дажду і сьнегу, а таксама галоўнага ворагу беларускай гістарычнай спадчыны — беларуса. Нядаўна міністэрства нават падпісала адпаведнае пагадненьне аб супрацы з пракуратурай. А рэканструяваць замкі зьбіраюцца пераважна на ўласныя сродкі:

«Мы працуем над фармiраваньнем праграмы „Замкi Беларусi“, — казаў міністар культуры Латушка ў інстэрвію „СБ“. — У яе праекце пазначана 38 помнiкаў, зь якiх 7 помнiкаў мы плянуем аднаўляць: Нясьвіскі замак, стары замак у Гародне, Лідзкі замак i iнш».

«На 8 помнiках, сярод якiх замкi ў Навагрудку, Крэве, Гальшанах, Быхаве i iншых, плянуецца правесьцi кансэрвацыю. А на iншых помнiках археалёгii плянуецца правесьцi добраўпарадкаваньне i музэефiкацыю. На гэтыя мэты плянуецца прыцягнуць сродкi рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, а таксама пазабюджэтныя сродкi».

На замкі патрацяць столькі ж, колькі і на КДБ

Цікава, што прыцягнуць прыватныя інвэстыцыі на аднаўленьне гістарычнай спадчыны амаль не атрымліваецца: з даволі невялікага бюджэту ў 64 мільёны даляраў, што пойдзе на рэканструкцыю замкаў (за гэты ж час дзяржава толькі на падтрымку КДБ патраціць прыкладна 70 мільёнаў даляраў), прыкладна 40 тысячаў даляраў дадуць прыватныя інвэстары. Лятарэя, арганізаваная для кансэрвацыі Наваградзкага замку, прынесла сьмешную суму ў 2.4 тысячы даляраў.

Бадай, адзіны станоўчы прыклад супрацоўніцтва спонсараў і дзяржавы ў справе рэканструкцыі спадчыны — Любчанскі замак. У ім працы плянуецца скончыць да 2018 году.

Колькі замкаў у нашых суседзяў?

Напрыклад, выданьне «Замкі і цьвярдыні Ўкраіны» сьцьвярджае, што цяпер у гэтай краіне захавалася болей за 3 000 замкаў і цьвярдынь. Хаця больш аўтарытэтныя крыніцы падаюць лічбу ў 116 захаваных замкаў. У Літве захавалася 13 сярэднявечных замкаў. У Польшчы — болей за сотню.


Гэтак будзе выглядаць Лідзкі замак празь некалькі гадоў. Фота lida.info

Гарадзеншчына — «чэмпіён па замках»

Праграма «Замкi Беларусi» разьлічаная да 2018 году. За гэты час Мінкультуры абяцае часткова аднавіць Наваградзкі і Крэўскі замкі, скончыць працы ў Лідзкім і Гарадзенскім. Паспрабуюць выратаваць тое, што засталося ад Геранёнскага замку, а таксама пачнуць вадзіць турыстаў па рэштках Гальшанскага замку.

А вось найбольш гучныя і спрэчныя рэканструкцыі: у Міры і Нясьвіжы — абяцаюць скончыць ужо праз год. Дарэчы, максымальная колькасьць замкаў захавалася ў Беларусі ў Гарадзенскай вобласьці. Там стаяць 9 з 21 беларускай цьвярдыні.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0639 seconds.