Варняны — узорнае мястэчка

Калісьці Варняны слылі як адна з найпрыгажэйшых сядзібаў Віленскага краю. Даўні палац сышоў у нябыт, але незвычайны, пабудаваны па агульным грандыёзным пляне гандлёвы і рамесны цэнтар мястэчка захаваўся з 18 ст. Едзем у Варняны спазнаваць сакрэты старажытнага роду Абрамовічаў, сярод якіх вадзіліся і кавалеры «Ганаровага Легіёну», і літаратары, а папярэднічалі ім змоўшчыкі і фальшываманэтчыкі.
→Палац Умястоўскіх руйнуецца без гаспадара
Чалавек у спэцвопратцы вымае зь вялікіх кішэняў пласкагубцы і лёгка выгінае жалезны цьвік. Старыя, ня раз фарбаваныя дзьверы адчыняюцца і перад намі паўстае пакой XIX стагодзьдзя. На закіданай сьмецьцем падлозе ляжаць аскепкі двухсотгадовай кафлі. На ёй жа валяюцца раскіданыя прапагандысцкія газэты савецкіх часоў, партрэты генсекаў і бугальтарскія рахункі: шмацьцё былой велічы і духоўнай галечы савецкай імпэрыі.
→На разломе стагодзьдзя

Амаль стагодзьдзе таму, 28 сьнежня 1908 году, жыхары Тракенікаў прачнуліся ў дзьве гадзіны ночы ад адчуваньняў, якіх, напэўна, ня мелі ні да, ні пасьля таго. Іх разбудзіў сямібальны землятрус. Так, у раўніннай Беларусі, зь яе камічнай «гарой» Дзяржынскай, зь яе поўнай «антысэйсьмічнасьцю» адбыўся землятрус. Самы, напэўна, моцны за яе вывучаную гісторыю. І здарылася гэта ў сямі кілямэтрах ад таго месца, дзе хутчэй за ўсё паўстане першая беларуская АЭС.
→Быстрыца — зямля могілак і сьвятога Аўгустына
Нават калі вы ня любіце наведваць мясьціны, зьвязаныя з войнамі, Быстрыца мусіць выклікаць інтарэс толькі
Сармацкі дух у паўсотні кілямэтраў ад Вільні
Міхалішкі — самая сапраўдная Віленшчына (да Вільні ўсяго 54 км). Блізасьць сталіцы вызначыла лёс мястэчка: за кароткі час тут насуперак усяму зьявіліся касьцёл, а пасьля і кляштар аўгустынцаў. Пазьней у Міхалішках паўстаў палац і нават уласная ратуша. Ня ўсе гэтыя помнікі захаваліся, але чатырохсотгадовай даўніны гісторыя жыве ў тоўстых міхалішскіх сьценах.
→Норт-дам дэ Гервяты
Вёскі Гервяты і Рымдзюны — літоўскія анклявы ў Беларусі. У Рымдзюнах ёсьць літоўская школа, а ў Гервятах імша ў касьцёле праходзіць па-літоўску. Але гэты факт не перашкаджае мясцовым бабулькам па выхадзе зь касьцёлу пераходзіць на беларускую, а вяскоўцам ганарыцца адным з самых прыгожых касьцёлаў Беларусі. ПраДарожжа ў эдэмскія сады Гервятаў.
→Вяртаньне да вялікай вады: псыхічныя стыхіі Жодзішак
На вандроўку, якую цяпер распачынаем, нават двух дзён можа не хапіць. Бо кожнае месца тут асаблівае, таемнае, схаванае. Упарта ўгледзецца ў кожны закуток Астравеччыны варта яшчэ і таму, што ўжо празь некалькі год гэтыя землі можа беззваротна зьмяніць будаўніцтва АЭС і наступствы яе працы. Едзем на Астравеччыну. Магчыма, у апошні раз…
→Прадарожжа ў Літву: Вільня практычная

«Крывіцкая Мэкка», Вільня, дазваляе паглынуцца ў самыя дарагія нашаму сэрцу завулкі гісторыі і адначасова адчуць подых новай Эўропы. Але, як і любая Мэкка, Вільня мае свае сакрэты. У рамках «ПраДарожжаў» паспрабуем раскрыць іх і падрыхтавацца да прафэсійнай вандроўкі ў Вільню. Спачатку практычна (парады як даехаць, дзе спыніцца і як там пражыць), а ў наступным артыкуле і тэарэтычна.
→Бабруйск: горад кашэрнага зэфіру

Больш пакрыты стэрэатыпамі і аблеплены мянушкамі горад цяжка ўявіць. Яшчэ цяжэй убачыць у любым сучасным буйным беларускім горадзе нешта жывое і старое. У Бабруйску, на мой погляд, зрабіць гэта вельмі лёгка. Туды чарговае «ПраДарожжа» Generation.bY.
→Нэарэнэсансны пазытыў з Краснага Берагу

Ужо 16 год у палацы ў вёсцы Красны Бераг зь пераменным посьпехам ідзе рэстаўрацыя. Пабудаваны ў канцы пазамінулага стагодзьдзя палац, які спалучае ў сабе неверагодную колькасьць архітэктурных стыляў, хутка стане даступным для любога наведвальніка.
Нэарэнэсансны палац на мяжы Гомельскай і Менскай абласьцей узьведзены вядомым піцерскім архітэктарам Віктарам Шротэрам, можа стаць візытнай карткай гэтых мясьцінаў.
→

Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп