Варняны — узорнае мястэчка

Калісьці Варняны слылі як адна з найпрыгажэйшых сядзібаў Віленскага краю. Даўні палац сышоў у нябыт, але незвычайны, пабудаваны па агульным грандыёзным пляне гандлёвы і рамесны цэнтар мястэчка захаваўся з 18 ст. Едзем у Варняны спазнаваць сакрэты старажытнага роду Абрамовічаў, сярод якіх вадзіліся і кавалеры «Ганаровага Легіёну», і літаратары, а папярэднічалі ім змоўшчыкі і фальшываманэтчыкі.

→…

АЭС будзе пабудаваная ў Астраўцы — гэта канчатковае рашэньне

Рашэньне аб будаўніцтве беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы ў Гарадзенскай вобласьці прынятае канчаткова, заявіў прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на прэс-канфэрэнцыі ў сераду ў Менску.

→…

На разломе стагодзьдзя

Амаль стагодзьдзе таму, 28 сьнежня 1908 году, жыхары Тракенікаў прачнуліся ў дзьве гадзіны ночы ад адчуваньняў, якіх, напэўна, ня мелі ні да, ні пасьля таго. Іх разбудзіў сямібальны землятрус. Так, у раўніннай Беларусі, зь яе камічнай «гарой» Дзяржынскай, зь яе поўнай «антысэйсьмічнасьцю» адбыўся землятрус. Самы, напэўна, моцны за яе вывучаную гісторыю. І здарылася гэта ў сямі кілямэтрах ад таго месца, дзе хутчэй за ўсё паўстане першая беларуская АЭС.

→…

Быстрыца — зямля могілак і сьвятога Аўгустына

Быстрыца

Нават калі вы ня любіце наведваць мясьціны, зьвязаныя з войнамі, Быстрыца мусіць выклікаць інтарэс толькі з-за колькасьці мэмарыялаў, і, адпаведна, салдацкіх костак, пакінутых тут. Едзем у Быстрыцу на бераг Віліі, дзе крывічы калісьці ўзьвялі «паравоз», у лесе жыў цмок, а ў сярэднявеччы праслаўлялі хрысьціянскага бога загадкавыя манахі-аўгустынцы.

→…

Сармацкі дух у паўсотні кілямэтраў ад Вільні

Міхалішкі

Міхалішкі — самая сапраўдная Віленшчына (да Вільні ўсяго 54 км). Блізасьць сталіцы вызначыла лёс мястэчка: за кароткі час тут насуперак усяму зьявіліся касьцёл, а пасьля і кляштар аўгустынцаў. Пазьней у Міхалішках паўстаў палац і нават уласная ратуша. Ня ўсе гэтыя помнікі захаваліся, але чатырохсотгадовай даўніны гісторыя жыве ў тоўстых міхалішскіх сьценах.

→…

Норт-дам дэ Гервяты

Гервяты

Вёскі Гервяты і Рымдзюны — літоўскія анклявы ў Беларусі. У Рымдзюнах ёсьць літоўская школа, а ў Гервятах імша ў касьцёле праходзіць па-літоўску. Але гэты факт не перашкаджае мясцовым бабулькам па выхадзе зь касьцёлу пераходзіць на беларускую, а вяскоўцам ганарыцца адным з самых прыгожых касьцёлаў Беларусі. ПраДарожжа ў эдэмскія сады Гервятаў.

→…

Вяртаньне да вялікай вады: псыхічныя стыхіі Жодзішак

Жодзішкі

На вандроўку, якую цяпер распачынаем, нават двух дзён можа не хапіць. Бо кожнае месца тут асаблівае, таемнае, схаванае. Упарта ўгледзецца ў кожны закуток Астравеччыны варта яшчэ і таму, што ўжо празь некалькі год гэтыя землі можа беззваротна зьмяніць будаўніцтва АЭС і наступствы яе працы. Едзем на Астравеччыну. Магчыма, у апошні раз…

→…

Літва адмаўляецца ад будаўніцтва АЭС

Новая ўлада ў Літве больш крытычна ставіцца да плянаў будаўніцтва АЭС на сваёй тэрыторыі. У канцы мінулага тыдня новы прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ дала зразумець: АЭС у некалькіх дзесятках кілямэтрах ад Беларусі, якая мусіць замяніць Ігналінскую станцыю, магчыма, ніколі ня будзе пабудаваная. Рэзкая зьмена атамных плянаў суседняй краіны хавае яшчэ адзін аргумэнт беларускага ўраду на карысьць будаўніцтва АЭС на Астравеччыне.

→…

Дакладнае месца будоўлі АЭС дагэтуль невядомае, а абгрунтаваньня яе працы не рабілася

У Беларусі працягваецца супрацьстаяньне эколягаў і грамадзкіх актывістаў з уладамі з-за будаўніцтва ў Астравецкай вобласьці атамнай электрастанцыі. Але меркаваньне першых амаль не чутно ў грамадзтве, бо дыскусіі пра неабходнасьць будаўніцтва АЭС фактычна няма.

→…

Жарсьці па АЭС на Астравеччыне

«Астравецкая Швэйцарыя» ці яшчэ адно месца, дзе слова «радыяцыя» стане надзённым? На Астравеччыне ў 134 км ад Менску праз 7 год зьявіцца першая беларуская АЭС. Што думаюць пра АЭС мясцовыя жыхары і ўлады, а таксама экспэрты, паспрабаваў высьветліць Generation.bY.

 

→…

Дарэчы, за публікацыямі на generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
альбо ў фрэдстужцы Livejournal Далучыць у сябры
 
In 0.5287 seconds.