Прэміі маладым беларусістам
Паўночнаамерыканская асацыяцыя беларусістычных даследаваньяў сумесна з сям'ёй Кіпеляў паведамляюць аб заснаваньні прэміі ($100) за дасьледаваньні ў беларусістыцы для студэнтаў і асьпірантаў.
→…Імгненьні нямецкай літаратуры ў Менску
У межах году нямецкай культуры ў Беларусі «Kulturmomente 2007 – Vier Jahreszeiten Deutscher Kultur» у бібліятэцы інстытута імя Гётэ ў Менску ўчора прайшла сустрэча з нямецкім журналістам і пісьменьнікам Фалько Хэнігам. На імпрэзе гучалі расповеды аб літаратурных пляцоўках у Бэрліне і творы аўтара.
→…Віталь Рыжкоў пра літаратуру, музыку і сябе
Будучы інжынэр-мэханік, які перамагае ў літаратурных конкурсах, аматар вэб-дызайну, яркі прадстаўнік моладзевай магілёўскай тусоўкі пра тое, чым скончылася ягонае абяцаньне нікому не паказваць свае вершы на працягу 5 год і якім піярам карыстаецца гурт “Tav.Mauzer”.
→…Вецер пераменаў над эўрапейскімі ўнівэрсытэтамі
Чым сёньня жывуць эўрапейскія ўнівэрсытэты, якія праблемы і пытаньні вырашаюць? Нямецкія ўнівэрсытэты спрабуюць увесьці плату за навучаньне, Парыскія школы аддаюць перавагу конкурсу замест адкрытага набору вучняў, Грэцыя хоча ўвесьці забарону на прыватныя ўнівэрсытэты. У паветры запахла зьменамі.
→…Lennon назаўсёды
Сёньня спаўняецца 26 год з дня забойства знакамітага рок-музыкі, заснавальніка легендарнага гурта “The Beatles”, актора, пісьменьніка Джона Ленана. 8 сьнежня 1980 года ў 10:50 ён быў забіты стрэлам на парозе ўласнага дому.
→…Дзень студэнта ў Славакіі і Аўстрыі
Аўстрыйскія студэнты плянуюць да знакавай даты правесьці акцыю супраць платы на навучаньне. Студэнтам Славакіі ў цэнтры сталіцы пакажуць кіно пра Міжнародны дзень студэнта. Вечарам, як і ў іншых краінах, у Славакіі ды Аўстрыі пройдуць канцэрты і вечарыны.
→…Дзень студэнта ў Сэрбіі: “Белград - гэта сусьвет”
17 лістапада на Дзень студэнта ў Белградзе (Сэрбія) адбудзецца адкрыцьцё фотавыставы “Белград быў сусьветам”. Гэты дзень - 10-я гадавіна студэнцкіх пратэстаў 1996-1997 гадоў супраць фальсыфікацыі урадам Мілошавіча вынікаў мясцовых выбараў у Сэрбіі.
→…Стыпэндыі для навучаньня ў ЗША
Эўразійская праграма студэнцкага абмену (UGRAD), праграма Бюро адукацыйных і культурніцкіх справаў Дзярждэпартамэнта ЗША, прадстаўляе стыпэндыі студэнтам першых, другіх і трэціх курсаў для недыплёмнага навучаньня ў ЗША на працягу 1 году.
→…У бліжэйшае дзесяцігодзьдзе сьвет адчуе недахоп у 18 мільёнах выкладчыкаў
У бліжэйшае дзесяцігодзьдзе сьвету не будзе хапаць 18 мільёнаў настаўнікаў пачатковых клясаў – такі пэсымістычны прагноз зрабіла ЮНЭСКА напярэдадні Міжнароднага дня Настаўніка.
→…«Менск – гэта вялікая прастора для творчасьці»
4 кастрычніка ў галерыі "Падземка" прайшла прэзэнтацыя праекта Horad Miensk, прысьвечанага сталіцы Беларусі. Акрамя магчымасьці пазнаёміцца з стваральнікамі сайту, можна было паслухаць "гарадзкую" музыку гуртоў Urban life і Rahis, а таксама прыняць удзел у конкурсах.
→…