Стыпэндыі для навучаньня ў ЗША

Эўразійская праграма студэнцкага абмену (UGRAD), праграма Бюро адукацыйных і культурніцкіх справаў Дзярждэпартамэнта ЗША, прадстаўляе стыпэндыі студэнтам першых, другіх і трэціх курсаў для недыплёмнага навучаньня ў ЗША на працягу 1 году.

Eurasian Undergraduate Exchange Program

Праграма для студэнтаў першых, другіх і трэціх курсаў з Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Казахстану, Малдовы, Расейскай Федэрацыі, Таджыкістану, Украіны і Ўзбекістану разлічана на 1 поўны год недыплёмнага навучаньня ў ЗША ў наступных сфэрах :

  • сельская гаспадарка бугальтарская справа
  • амэрыканскія вучэньні
  • антрапалёгія
  • біялёгія
  • бізнэс
  • хімія
  • крымінальная юстыцыя
  • вылічальная тэхніка
  • эканоміка
  • адукацыя
  • інжынэрная справа
  • ахова навакольнага асяродзьдзя
  • геалёгія
  • міжнародныя стасункі
  • журналістыка і сродкі масавай інфармацыі
  • права
  • фізыка
  • паліталёгія
  • сацыялёгія
  • псыхалёгія і гарадзкое плянаваньне

Стыпэндыяты самі абіраюць сфэру, у якой будзе праводзіцца навучаньне. Першакурсьнікі будуць наведваць двухгадовыя грамадзкія каледжы і будуць жыць у інтэрнатах на кампусе альбо амэрыканскіх сем’ях. Студэнты другіх і трэціх курсаў будуць наведваць чатырохгадовыя каледжы і унівэрсытэты і будуць жыць на кампусе ў інтэрнатах.

Заяўку можна падаць на разгляд у офіс International Dialogue па адрасе: Менск, вул. Сурганава,28А, пакой 104  Тэл. (017) 285-71-72, (029) 756-46-98

Дэдлайн для падачы заявак на стыпэндыю – 20 лістапада 2006 году, 17:00.

Больш падрабязную інфармацыю, а таксама анкеты для заяўкі шукайце на сайце International Dialogue.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2902 seconds.