У бліжэйшае дзесяцігодзьдзе сьвет адчуе недахоп у 18 мільёнах выкладчыкаў

У бліжэйшае дзесяцігодзьдзе сьвету не будзе хапаць 18 мільёнаў настаўнікаў пачатковых клясаў – такі пэсымістычны прагноз зрабіла ЮНЭСКА напярэдадні Міжнароднага дня Настаўніка.

Найбольшы недахоп у настаўніках адчуе Афрыка, Арабскія дзяржавы ды краіны Азіі.

Аднак і «пасьпяховыя» краіны Захаду ў хуткім часе таксама сутыкнуцца з дэфіцытам гэтай прафэсіі, і ў першую чаргу – ЗША, Гішпанія ды Ірляндыя, адзначаецца ў паведамленьні.

Амаль 100 мільёнаў дзяцей сьвету не атрымліваюць пачатковай адукацыі, а значыць, вымушаны папаўняць 800-мільённае войска непісьменнага дарослага насельніцтва.

Як сьцьвярджае ЮНЭСКА, практычна кожны пяты жыхар нашай плянэты не мае магчымасьць атрымаць базавую адукацыю.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.06 seconds.