Лідэр «Мумій Троля» стаў выкладчыкам унівэрсытэта

Ільля Лагуценка будзе выкладаць у Дальнеўсходнім фэдэральным унівэрсытэце дысцыпліны экалягічнага, прыродаахоўнага і музычнага накірунку. Першая лекцыя ў альма матэр вядомага музыкі пройдзе ў сакавіку 2011 году.

Мумий Троль
24 лістапада «Мумій Троль» прэзэнтаваў у Менску новы альбом «Редкие земли»

Сёньня такое пагадненьне Лагуценка падпісаў з рэктарам ВНУ, паведамляе Інтэрфакс. Таксама вядомы музыка будзе выступаць як візыт-сьпікер з тэматычнымі лекцыямі пра шоўбіз, усходнія мовы, вандроўкі і антыкрызысны мэнэджмэнт.

Мумий Троль

Сам музыка лічыць такую дзейнасьць для сябе незвычайнай, аднак цікавай. Ільля Лагуценка зьяўляецца выпускніком гэтай ВНУ, у якой адвучыўся на Ўсходнім факультэце па спэцыяльнасьці «краіназнаўства».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1002 seconds.