Дзень студэнта ў Славакіі і Аўстрыі

Аўстрыйскія студэнты плянуюць да знакавай даты правесьці акцыю супраць платы на навучаньне. Студэнтам Славакіі ў цэнтры сталіцы пакажуць кіно пра Міжнародны дзень студэнта. Вечарам, як і ў іншых краінах, у Славакіі ды Аўстрыі пройдуць канцэрты і вечарыны. 

лягатып кампаніі аўстрыіскіх студэнтаў супраць платы за адукацыю

SRVS (нацыянальны студэнцкі зьвяз Славакіі) падрыхтаваў адмысловую праграму да Дня студэнта. Ў Браціславе праграма пачнецца з таго, што ў у цэнтры Горада будзе паказанае кіно пра Міжнародны дзень студэнта, галоўная ідэя якога – патлумачыць вартасьць сьвята і яго сэнс. Таксама перад студэнтамі выступяць вядомыя палітыкі і прамоўцы. Увечары адбудзецца вялікі канцэрт. Пазьней сьвяткаваньне працягнецца ў мясцовых барах.

ÖH (студэнцкі зьвяз Аўстрыі) – арганізуе на Дзень студэнта гучную акцыю, некалькі працоўных сустрэчаў, дыскусію і вечарыну. 

Акцыя на Дзень студэнта будзе праведзеная ў межах кампаніі аўстыйскіх студэнтаў супраць платы за навучаньне ў Аўстрыі. Працоўныя сустрэчы будуць прысьвечаны адукацыйнай палітыцы ў Аўстрыі і ЭЗ, стандартам і мадэлям ў навуцы. Тэма дыскусіі – “Якой павінна быць палітыка ў сфэры адукацыі ў будучыні?”. Да ўдзелу ў якой запрошаныя некалькі экспэртаў ў галіне адукацыі ад партыяў правага і левага крыла.

А вечарам адбудзецца вялікая вечарына.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0791 seconds.