Намётавыя мястэчкі і кактэйлі Молатава: студэнты страйкуюць па ўсім сьвеце

Вакацыі не нагода для адмовы ад актыўнай грамадскай пазыцыі: па ўсім сьвеце абвастраецца супрацьстаяньне студэнтаў з уладамі. У Чылі разьюшаныя скарачэньнем фінансаваньня адукацыі студэнты амаль не ўзялі штурмам прэзыдэнцкі палац, а ізраільскія гарады тым часам запаўняюць намётавыя мястэчкі, дзе бяздомныя студэнты спрабуюць пратэставаць супраць завышаных коштаў на здымнае жытло.


Фота AFP

Чылійскія студэнты закідалі паліцэйскіх кактэйлямі Молатава

Як паведамляе AFP, 54 чалавека арыштаваныя і 32 паліцэйскіх параненыя ў выніку сутыкненьняў студэнтаў з паліцыяй, што адбыліся ў сталіцы Чылі Санцьяга ў чацьвер. Студэнты патрабуюць падвышэньня фінансаваньня адукацыі дзяржавай.

Паліцыяй ўжыла сьлёзатачывы газ, каб супрацьстаяць студэнцкаму натоўпу ў некалькі дзесяткаў тысячаў чалавек. Студэнты ў сваю чаргу закідалі паліцэйскіх кактэйлямі Молатава.


Фота AFP

Як паведамляе CNN, 30 тысяч студэнтаў гэткім чынам завяршылі выступленьні працягласьцю ў тыдзень. У час свайго напачатку мірнага маршу навучэнцы патрабавалі павелічэньня фінансаваньня адукацыі з боку дзяржавы.

Прэзыдэнт Чылі Пінэра нават паабяцаў студэнтам 4 мільёны даляра, аднак апошніх гэта не задаволіла. Цяпер яны патрабуюць маштабнага павелічэньня фінансаваньня, папярэдне скасаванага Пінэрай на падставе жаданьня зьменшыць выдаткі ў крызысныя часы.

Ізраіль: няма дзе жыць? Разьбівай намёт!


Фота Reuters

Дзесяткі ізраільскіх студэнтаў, што жывуць на здымных кватэрах, перасяліся ў намёты, разьбітыя ў цэнтры Тэль-Авіву і Ерусаліму. Удзельнікі акцый пратэстуюць супраць занадта высокіх коштаў на арандаванае жытло. Намётавыя мястэчкі спантанна ўзьніклі праз сацыяльную сетку Фэйсбук.

Як паведамляе Ізраільская інфармацыйная агенцыя, пачалося ўсё з таго, што ізраільская студэнтка вымушаная была зьехаць з арэндаванай кватэры з-за падвышэньня кошту яе арэнды. Дзяўчыне не было дзе жыць, і яе вырашылі падтрымаць іншыя студэнты. Як водзіцца, была заснаваная адпаведная старонка на Фэйсбук. А калі колькасьць «лайкераў» перавысіла пэўную мяжу, пратэст выліўся на вуліцы.

За некалькі дзён спантанны Фэйсбук-пратэст моладзі супраць неверагодна высокіх коштаў на арэнду кватэр перакінуўся з Тэль-Авіву і Ерусаліму на іншыя гарады краіны (мінімальны кошт арэндаваная кватэры ў галоўных гарадах краіны — $860 у месяц). Да студэнтаў, што здолелі ператварыць віртуальны пратэст у рэальны, нават паспрабаваў зьвярнуцца мэр сталіцы Ізраілю, аднак яго слухаць ня сталі.

Студэнты зьбіраюцца і надалей жыць у намётах, дэманструючы сваю пазыцыю адносна завышаных, на іх думку, коштаў на жытло. Зьняць кватэру ў любым выпадку ўжо не атрымаецца.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.059 seconds.