Дзень студэнта ў Сэрбіі: “Белград - гэта сусьвет”

17 лістапада на Дзень студэнта ў Белградзе (Сэрбія) адбудзецца адкрыцьцё фотавыставы “Белград быў сусьветам”. Гэты дзень - 10-я гадавіна студэнцкіх пратэстаў 1996-1997 гадоў супраць фальсыфікацыі урадам Мілошавіча вынікаў мясцовых выбараў у Сэрбіі.

Студэнцкія пратэсты ў Сэрбіі

Цягам трох месяцаў зь лістапада па студзень студэнты праводзілі мірную дэманстрацыю, пакуль іх патрабаваньні не былі выкананыя. Пратэсты ня спыніліся нягледзячы нават на хваробы ад холаду, зімовага надвор’я, недасыпу, а таксама жорсткіх дзеяньняў паліцыі: зьбіцьця, допытаў сакрэтных службаў і іншых формаў прыгнёту.

Пасьля пасьпяховага прызнаньня моцы студэнцкай барацьбы за правы чалавека і дэмакратыю, рэжым даў свой адказ – быў прыняты дэспатычны закон, які ставіў у небясьпеку незалежнасьць унівэрсытэта, шматлікія “непрыдатныя” прафэсары былі звольненыя, шмат студэнтаў гэтага пакаленьня пакінула краіну – паўмільёна чалавек -- большасьць зь якіх – моладзь з унівэрсытэцкай адукацыяй. У гэты час у Сэрбіі востра адчуўся недахоп у адукаваных спэцыялістах.

Тым не менш, гэтыя пратэсты ўзгадваюцца як час, калі студэнты паказалі сваю моц і тое, што можна зьмяніць некаторыя рэчы нават у аўтакратычнай краіне, ізаляванай ад сусьвету. Галоўным дэвізам пратэсту быў “Белград –гэта сусьвет”.

Галоўнае сьвяткаваньне 10-й гадавіны студэнцкіх пратэстаў адбудзецца  22 лістапада на Плато, плошчы, акружанай факультэтамі, дзе і пачаліся пратэсты. Там адбудзецца вялікі мітынг і канцэрт. На факультэце філязофіі пройдзе дыскусія і прэзэнтацыя публікацыі, прысьвечанай пратэстам. Вечарам пройдзе шэсьце па горадзе у памяць пра падзеі 1996-1997 гадоў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0561 seconds.