«Я ёсьць»: сябры ладзяць выставу фотаздымкаў Машы Харчанкі

У мэйле захоўваюцца яе лісты, у тэлефоннай кніжцы яе нумар, яе icq з траўня мінулага года «not avaible». У гэтым жыцьці яна не напіша больш з гэтага адрасу, не патэлефануе з гэтага нумару і не пакіне чарговы допіс у livejournal за подпісам berry_eater з апісаньнем сваіх прыгодаў і ідэяў, разважаньнем над жыцьцём, зьявамі, людзьмі, сабой.
Думкі спыняюцца на яе словах, вочы і вобразы — на яе фотаздымках, успамін вяртае ў месцы сустрэчаў. Яна заўсёды побач. Побач яе словы, гульня словаў, вобразы, глыбокія позіркі, задуменныя, марскія вочы, пяшчотныя дотыкі, шчырая ўсьмешка, перакулены Машын смайлік (: нават у сумныя моманты і жывы заварожваючы сьмех.
→…Кнігі, прачытаныя нашымі вушамі
→…
Ці магчымая фэміністычная рэвалюцыя ў мове?

Для падрыхтаваных чытачоў і чытачак працяг тэмы пра здаровую эмансыпацыю — толькі ўжо ў мове. А тым, хто яшчэ вагаецца, прапануем задумацца над ўжываньнем назоваў пасадаў, тытулаў і прафэсіяў, якія займаюць жанчыны, а ў некаторых выпадках і мужчыны. СМІ пішуць пра канцлера, жанчыну-канцлера ці канцлерку Мэркель. Хто нам прадае квіткі ў мэтро: касір (калі яна жанчына) ці касірка? Ходзім мы да манікюршчыка ці манікюрца? І ўрэшце рэшт, мужчыну, які займаецца прастытуцыяй, мы назавем прастытуткай ці прастытутарам альбо прастытутам?
→…Беларускае студэнцтва з 1989-га да нашых дзён у чатырох асобах
Сёньня — Міжнародны дзень студэнта!
Для кагосьці студэнцкі час застаецца самай вясёлай і настальгічнай парой, для кагосьці няспыннай і безвыходнай зуброжкай, а камусьці ўдаецца за 5 год і павучыцца, і павесяліцца, і стаць актыўным сьведкам і ўдзельнікам грамадзка-палітычных зьменаў у краіне ды сьвеце.
Як уплывалі распад СССР, аднаўленьне незалежнасьці Беларусі і абраньне першага прэзыдэнта на адукацыю? Да Дня Студэнта 4 студэнты розных пакаленьняў ад савецкага часу да нашых дзён дзеляцца сваімі ўспамінамі з Generation.by.
→…18 год таму пачалося падзеньне Бэрлінскай сьцяны

9 лістапада 1989 году пачалося падзеньне Бэрлінскай сьцяны. Для многіх з нас гэта адна зь першых Топ-навінаў, якая запомнілася ў дзяцінстве. Пазьней адбыўся імклівы распад СССР і Беларусь аднавіла незалежнасьць. Найноўшая гісторыя замільгацела па блакітных экранах старых тэлевізараў зь неверагоднай хуткасьцю. Нам пашчасьціла даросьлець у гэты дзіўны час. Але папярэдняе пакаленьне 28 год жыло ў Эўропе, дзе існавалі дзьве Нямеччыны.
→…Мова таксама мае гены
Лінгвісты называюць разьвіцьцё мовы эвалюцыяй. Дасьледчыкі матэматычнымі мэтадамі пацьвердзілі, што словы па сваёй аснове нагадваюць гены і падпарадкоўваюцца тым жа самым законам, што дзейнічаюць і ў прыродзе.
→…Мова без англіцызмаў – ці магчыма гэта?
Глябалізацыя ўплывае ня толькі на палітыку, эканоміку, асобу, але і на мову. Разьвіцьцё інфармацыйнай прасторы і мабільнасьць людзей дазваляюць мовам сутыкацца. Мы, людзі, гэтым і карыстаемся. Шматлікія мовы багатыя на запазычаньні. Чым далей, тым больш. І, канешне, пераважная большасьць запазычанасьцяў у мовах была перанятая ў XX і XXI стагодзьдзях. І, з большага, гэта англіцызмы. Але побач з тымі, хто запазычанасьцямі захапляецца, ёсьць і прыхільнікі чысьціні мовы.
→…7 кінавечароў з Райнэрам Вернэрам Фасбіндэрам
У Менску зь сёньняшняга дня па 10 кастрычніка па ініцыятыве Інстытута ім. Гётэ пройдзе паказ 7 фільмаў культавага нямецкага рэжысёра. Мастацкае кіно пра нямецкую рэчаіснасьць з канца
Сацыяльная рэкляма пра СНІД: Беларусь vs Нямеччына
Антысьнідаўская тэматыка ў рэкляме беларускіх і нямецкіх крэатыўшчыкаў: СНІД таксама клопат царквы альбо фрукты ў прэзэрватывах.
→…GFPS прапануе дзьве стыпэндыі для беларускіх студэнтаў на летні сэмэстар
Навучаньне ў Нямеччыне твая начная мара? Надыйшоў час для новых cтыпэндыяў для беларускай моладзі ад GFPS. Чытайце пра пералік неабходных дакумэнтаў і пра ўмовы ўдзелу ў конкурсе на атрыманьне стыпэндыі на летні сэмэстар ў нямецкай ВНУ з 1 красавіка па 31 жніўня 2008 году. Далей чытаем па-нямецку.
→…