«Я ёсьць»: сябры ладзяць выставу фотаздымкаў Машы Харчанкі
У мэйле захоўваюцца яе лісты, у тэлефоннай кніжцы яе нумар, яе icq з траўня мінулага года «not avaible». У гэтым жыцьці яна не напіша больш з гэтага адрасу, не патэлефануе з гэтага нумару і не пакіне чарговы допіс у livejournal за подпісам berry_eater з апісаньнем сваіх прыгодаў і ідэяў, разважаньнем над жыцьцём, зьявамі, людзьмі, сабой.
Думкі спыняюцца на яе словах, вочы і вобразы — на яе фотаздымках, успамін вяртае ў месцы сустрэчаў. Яна заўсёды побач. Побач яе словы, гульня словаў, вобразы, глыбокія позіркі, задуменныя, марскія вочы, пяшчотныя дотыкі, шчырая ўсьмешка, перакулены Машын смайлік (: нават у сумныя моманты і жывы заварожваючы сьмех.
Маша Харчанка. Фота Веранікі Кесавай.
У блогерскім асяродку Маша Харчанка вядомая як berry_eater. Яна была заўсёды радая стаць для сваіх фрэндоў Машай, Мэры, МаХaй пры знаёмствах, сустрэчах і фотасэсіях. У сваёй
«Привет! (:
16 ноября 2004 года мне показалось, что эта Притча, рассказанная Буддой, — про меня:
Человек пересекал поле, на котором жил тигр. Он бежал со всех ног. Тигр за ним. Подбежав к обрыву, он стал карабкаться по склону, уцепившись за корень дикой лозы, И повис на нем. Тигр фыркал на него сверху. Дрожа, человек смотрел вниз, где, немного ниже другой тигр поджидал его. чтобы съесть. Только лоза удерживала его. Две мышки, одна белая, другая черная, понемногу стали подгрызать лозу. Человек увидел возле себя ароматную землянику. Уцепившись одной рукой за лозу, другой он стал рвать землянику. Какая же она была сладкая!»
Са сьнежня 2006 пачаў працаваць яе ўласны сайт
Выстава фотаздымкаў Машы Харчанкі «Я ёсьць», якую падрыхтавалі яе сябры Кася Кузіна і Лёша Седура адчыніцца ў сераду 24 верасьня, а 18.00 ў галерэі NOVA (вул. В. Харужай, 16) і будзе працаваць да 12 кастрычніка.