«Я ёсьць»: сябры ладзяць выставу фотаздымкаў Машы Харчанкі

У мэйле захоўваюцца яе лісты, у тэлефоннай кніжцы яе нумар, яе icq з траўня мінулага года «not avaible». У гэтым жыцьці яна не напіша больш з гэтага адрасу, не патэлефануе з гэтага нумару і не пакіне чарговы допіс у livejournal за подпісам berry_eater з апісаньнем сваіх прыгодаў і ідэяў, разважаньнем над жыцьцём, зьявамі, людзьмі, сабой.
Думкі спыняюцца на яе словах, вочы і вобразы — на яе фотаздымках, успамін вяртае ў месцы сустрэчаў. Яна заўсёды побач. Побач яе словы, гульня словаў, вобразы, глыбокія позіркі, задуменныя, марскія вочы, пяшчотныя дотыкі, шчырая ўсьмешка, перакулены Машын смайлік (: нават у сумныя моманты і жывы заварожваючы сьмех.
→22.09.2008
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
