У Каледжы сувязі пакажуць аўтарскі фотапраект пра ВІЧ-станоўчых людзей

Фотавыстава «Веды аб ВІЧ», якая ламае стэрэатыпы аб людзях, якія жывуць з ВІЧ, адчыніцца 8 траўня і будзе дасяжная цягам двух тыдняў у Вышэйшым дзяржаўным каледжы сувязі.
→Стваральнікі «першага беларускага моладзевага сэрыялу» абвінавацілі ААН у цэнзуры

Завяршэньне здымак «першага моладзевага сэрыялу» пра беларускую музыку, краіну і СНІД «Вышэй за неба» яго стваральнікі адзначылі скандалам: у блогу праекта зьявілася сьцьверджаньне аб фактычнай забароне рэжысэрскай вэрсіі фільму і адхіленьні здымачнай групы ад далейшай працы над праектам. У допісе сьцьвярджаецца, што прадукт, створаны Андрэем Курэйчыкам пры ўдзеле Vinsent’а, Аляксандра Кулінковіча, Алега Хаменкі, Дар’і Домрачавай і многіх іншых вядомых беларусаў, аказаўся пад фактычнай забаронай.
→Вінсэнт разам з Булкам і Герасіменяй здымаюцца ў «першым беларускім моладзевым сэрыяле»

Сёньня ў Менску пачаліся здымкі моладзевага сэрыялу пра беларускую музыку, краіну і СНІД. У іх возьмуць удзел вядомыя музыкі, акторы і спартсмэны, у тым ліку рэпэр Вінсэнт, лідэр «J:Морс» Уладзімір Пугач, шоўмэн Яўген Булка, знакамітыя спартсмэнкі Аляксандра Герасіменя і Дар’я Домрачава.
→У Беларусі зьявіцца «першы сэрыял, дзе будуць размаўляць і па-беларуску, і па-расейску»

У Беларусі пачынаюцца здымкі моладзевага сэрыялу пра беларускую музыку, Менск і СНІД. Сцэнар піша паўсюдны драматург Андрэй Курэйчык, музыку — гурт «J:Морс», а грошы дае ААН. У якасьці дадатковай фішкі сэрыялу выкарыстаюць аўтары двухмоўе герояў: размаўляць у фільме будуць як па-беларуску, гэтак і па-расейску.
→Карыстальнікі Facebook не шкадуюць прэзэрватываў для Ватыкану

Яшчэ адзін скандал разгарэўся па сьлядох заяваў папы Бэнэдыкта XVI аб шкодзе прэзэрватываў. Пантыфіка ўжо чакаюць на ватыканскай пошце скрыні сродкаў кантрацэпцыі, якія дасылаюць у Ватыкан удзельнікі адмысловай групы ў сетцы Facebook.
→У сьвеце каля 33 мільёнаў інфікаваных ВІЧ - на 7 мільёнаў меней, чым лічылася раней

У аўторак ЮНЭЙДС прадставіла адноўленыя дадзеныя па колькасьці людзей, інфікаваных СНІД — на сем мільёнаў меней, чым лічылася раней. Тым ня менш, 33,2 мільёны людзей зь ВІЧ — дагэтуль адна з самых сур’ёзных праблемаў сучаснасьці.
→Сацыяльная рэкляма пра СНІД: Беларусь vs Нямеччына
Антысьнідаўская тэматыка ў рэкляме беларускіх і нямецкіх крэатыўшчыкаў: СНІД таксама клопат царквы альбо фрукты ў прэзэрватывах.
→Кітай заўважыў СНІД і загадаў распаўсюджваць прэзэрватывы
У Кітаі распачалася паўнамаштабная барацьба са СНІДам. Ва ўсіх месцах адпачынку мусяць быць прэзэрватывы. Дагэтуль СНІД традыцыйна разглядаўся як хвароба капіталістычнага Захаду.
→