Карыстальнікі Facebook не шкадуюць прэзэрватываў для Ватыкану

Яшчэ адзін скандал разгарэўся па сьлядох заяваў папы Бэнэдыкта XVI аб шкодзе прэзэрватываў. Пантыфіка ўжо чакаюць на ватыканскай пошце скрыні сродкаў кантрацэпцыі, якія дасылаюць у Ватыкан удзельнікі адмысловай групы ў сетцы Facebook.

Італьянская група ў сацыяльнай сетцы Facebook заклікае людзей дасылаць Бэнэдыкту XVI прэзэрватывы, каб прадэманстраваць сваю нязгоду з палітыкай Касьцёлу ў пытаньні кантрацэпцыі. Група ўжо налічвае 42 064 карыстальнікаў, і іх колькасьць працягвае расьці.

Акцыя была выкліканая нядаўнімі заявамі Бэнэдыкта XVI аб тым, што прэзэрватывы «пагаршаюць» праблему СНІДа.

Па яго словах, «касьцёл знаходзіцца ў авангардзе барацьбы са СНІДам, бо прапагандуе сэксуальнае ўстрыманьне і вернасьць у шлюбе, як спосаб змаганьня з гэтай хваробай».

Ватыкан пасьлядоўна выступае супраць выкарыстаньня прэзэрватываў і іншых формаў кантролю нараджальнасьці дзяцей.

За апошні час зьявіліся шмат іншых рознамоўных груп, якія таксама прымаюць удзел у  кампаніі падтрымкі прэзэрватыў, што выклікала далучэньне да акцыі карыстальнікаў з усяго сьвету. Адмыслоўцы кажуць, што падзяліцца прэзэрватывам з Папай Рымкім захочуць, у выніку, да 5 млн. чалавек.

 

Акрамя он-лайн кампаніі незадаволенасьць выступам Бэнэдыкта XVI выказалі ўрады Францыі, Нямеччыны і Бэльгіі, а таксама Агенцыя па барацьбе са СНІДам і шматлікія іншыя міжнародныя няўрадавыя арганізацыі па ахове здароўя.

«Калі якая-небудзь важная пэрсона, якая мае рычагі ціску на масы людзей, рэлігійны гэта або палітычны лідэр, робіць навуковую заяву, якая нясе пагрозу здароўя для мільёнаў людзей, гэты чалавек павінен альбо аспрэчыць, альбо узяць свае словы назад», — лічыць брытанскі мэдыцынскі часопіс The Lancet.

Гэта ўжо ня першая кампанія, накіраваная супраць палітыкі новага папы адносна сродкаў кантрацэпцыі. Падчас візыту Бэнэдыкта XVI летам 2008 года ў Аўстралію дзеля ўдзелу ў Сусьветным дні каталіцкай моладзі актывісты кааліцыі «NoToPope» («Не папе») правялі акцыю ў абарону правоў гомасэксуалістаў і жанчын. Зь лёзунгам «Папа ня мае рацыі, апранай прэзэрватыў» яны хадзілі па вуліцах Сыднэю і раздавалі сродак кантрацэпцыі ўсім мінакам.

Паводле SPIEGEL ONLINE

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0603 seconds.