Праваслаўная царква зоймецца адукацыяй беларускіх школьнікаў

Беларуская праваслаўная царква падпісала чарговую праграму супрацоўніцтва зь Мінадукацыі. Паводле яе БПЦ будзе ня толькі навучаць школьнікаў асновам праваслаўнай культуры, але і праводзіць экспэртызу падручнікаў. Тым часам у беларускіх школах зьяўляецца ўсё болей «праваслаўных факультатываў». У некаторых клясах яны ўжо сталі абавязковымі.
→Google і Facebook увядуць Ватыкан у таінства Сеціва

Прадстаўнікі вядучых сацыяльных сетак і сеціўных сэрвісаў распавядуць ватыканскім біскупам аб прамудрасьцях Інтэрнэту на адмысловым чатырохдзённым трэнінгу, арганізаваным пасьля сэрыі правалаў кіраўніцтва каталіцкай царквы на онлайн-фронце.
→Толькі кашэрныя тэлефоны

Нацыянальная тэлекамунікацыйная карпарацыя Ізраілю прапануе новую паслугу — кашэрныя тэлефонныя карткі, зь якіх нельга будзе тэлефанаваць на ўнесеныя ў адмысловыя чорныя сьпісы нумары тэлефонаў.
→Польскі сьвятар напісаў «каталіцкую Кама Сутру»

Польскі каталіцкі сьвятар напісаў і апублікаваў кнігу з багаслоўскімі і практычнымі парадамі пра тое, як палепшыць шлюбным парам сэксуальнае жыцьцё. Кніга ўжо стала гітом у Польшчы.
→Карыстальнікі Facebook не шкадуюць прэзэрватываў для Ватыкану

Яшчэ адзін скандал разгарэўся па сьлядох заяваў папы Бэнэдыкта XVI аб шкодзе прэзэрватываў. Пантыфіка ўжо чакаюць на ватыканскай пошце скрыні сродкаў кантрацэпцыі, якія дасылаюць у Ватыкан удзельнікі адмысловай групы ў сетцы Facebook.
→