7 кінавечароў з Райнэрам Вернэрам Фасбіндэрам
У Менску зь сёньняшняга дня па 10 кастрычніка па ініцыятыве Інстытута ім. Гётэ пройдзе паказ 7 фільмаў культавага нямецкага рэжысёра. Мастацкае кіно пра нямецкую рэчаіснасьць з канца
Райнэра Вернэра Фасбіндэра (Rainer Werner Fassbinder) называюць самым значным рэжысёрам Новага Нямецкага кіно. Гэта быў творца, які ў сваіх працах мог цудоўна спалучыць радыкальны суб’ектывізм і пры гэтым выклікаць захопленасьць гледача сваёй стужкай. Ён памёр ва ўзросьце 37 год і за 14 год сваёй працы ў кінематографе з 1969 па 1982 гады зьняў 44 стужкі.
- 1 кастрычніка, панядзелак
«Лола» (Lola) - 2 кастрычніка, аўторак
«Каханьне халадней за сьмерць» (Liebe ist kälter als der Tod) - 3 кастрычніка, серада
«Горкія Сьлёзы Петры Фон Кант» (Die bitteren Tränen der Petra von Kant) - 4 кастрычніка, чацвер
«Страх зьядае душу» (Angst essen Seele auf) - 8 кастрычніка, панядзелак
«Кітайская Рулетка» (Chinesisches Roulette) - 9 кастрычніка, аўторак
«У год Трынаццаці Месяцаў» (In einem Jahr mit 13 Monden) - 10 кастрычніка, серада
«Сум Веранікі Фосс» (Die Sehnsucht der Veronika Voss)
Паказы фільмаў пачынаюцца, а 19й гадзіне ў кінатэатры «Перамога» (вул. Інтэрнацыянальная, 20, тэлефон для даведак 294 34 33). У фае кінатэатра будуць выстаўлены таксама фірмовыя плякаты рэжысёра.
Анатацыі да фільмаў на нямецкай, ангельскай і францускай мовах.