9 сакавіка рок-вечарына Orange Drive у Jolly Roger Cafe

9 сакавіка ў Jolly Roger Cafe адбудзецца канцэрт для тых, у каго засталіся сілы ад сьвяткаваньня 8 сакавіка. Для Вас выступяць Rahis, Meduza Pace, Трое, The Chocolates, The Hoar.

→…
07.03.2010

Душэўныя акустычныя прэзэнтацыі ад «сяброўскай групіроўкі» IQ48

IQ48 

«Зрабі сам» — акустыку пад такім назовам прэзэнтавалі ў «Добрых мысьлях» галоўныя беларускія аптымісты IQ48. Імпрэза прайшла ў атмасфэры доўгачаканага сяброўскага кватэрніку. Гурт Rahis, які якраз і пачынаў як акустычны праект, зайграў свае вядомыя гіты, а таксама прэзэнтаваў новую песьню, бярозаўскі :B:N: упершыню падрыхтаваў адмысловую акустычную праграму, а галоўныя героі паці — IQ48 — выйшлі на сцэну з адным з заснавальнікаў гурта, аўтарам «Таполяў» і «Выйсьця» — Фрэйдам. Як гэта было — у фота і відэа ад Generation.bY.

→…
15.12.2009

Берасьцейскі гурт «Сьцяна» адсьвяткаваў у Менску сваё дзесяцігодзьце

Сьцяна

Лёгкая перанасычанасьць музыкаў назіралася 25 верасьня ў менскім клюбе R-club – гурт «Сьцяна» сьвяткаваў адмысловым зборным канцэртам сваё дзесяцігодзьдзе. Віншавалі берасьцейцаў менскія Rahis, UniaSok, бярозаўскі B:N, а таксама берасьцейскі D_tails.

→…

18 верасьня ў музэі Багдановіча літаратурна-музычная вечарына «Бабіна лета»

Летні настрой будуць ствараць паэты Вера Бурлак і Павал Хадзінскі, а таксама бардэса Алена Ставіцкая і рок-гурт Rahis.

→…
15.09.2009

Дваццатае Басовішча у 333 фотаздымках і 21 фотарэпартажы

 

Сэрыя фотарэпартажаў зь юбілейнага Басовішча XX апублікаваная ў фотаблогу Generation.bY. 333 фотаздымкі 18-ці гуртоў і асобна атмасфэра фэсту ў трох частках.

→…

Антыкрызыснае Басовішча

Мроя

Фэстываль Басовішча 20-ы раз прыйшоў у Польшчы непадалёк ад беларускай мяжы. Гэты фэст запомніцца ня толькі як юбілейны, але і чарговы раз абноўленай камандай арганізатараў з БАСу, адсутнасьцю конкурснай часткі для маладых гуртоў і, нарэшце, антыкрызыснай сьціпласьцю. Што значыць Басовішча для некалькіх пакаленьняў беларускіх музыкаў і слухачоў, што было з фэстам і, галоўнае, што будзе? Ніякай аналітыкі ў рэпартажы Generation.bY.

→…

«Дайце яшчэ 100!»: Generation.bY адсьвяткаваў юбілейны «Аўторак добрых людзей»

Клюб «Графіці» вытрымаў накал жарсьцяў, музыкі, камунікацыяў і імправізацыяў «100-га Аўторку добрых людзей» Generation.bY 9 чэрвеня. Юбілейны 100-ы і першы клюбны аўторак прайшоў пад выступы «аўторкаўцаў»: Band A, Vinsent, Rahis i IQ48, з узгадкамі самых запамінальных аўторкаў, праглядам фотак, абдыманкамі, танцамі і віншаванкамі.

→…

Бонда і Мроя ператвораць Басовішча-2009 у «машыну часу»

На юбілейным фэстывалі «Басовішча-2009», які пройдзе ў польскім Гарадку 17–18 ліпеня, можна будзе пачуць легендарныя гурты «Уліс», «Бонда» і «Мроя». У ахвяру якасьці ў гэтым годзе прынесеныя такія традыцыйныя часткі фэсту, як вольная сцэна і конкурс гуртоў.

→…

Rahis прэзэнтуе першы максі-сынгл — «Празь Сеціва»

Rahis / Рахіс 

Максі-сынгл «Празь Сеціва» з чатырох песень — першая студыйная праца Rahis, якая па-новаму прэзэнтуе вядомы па канцэртах, кватэрніках і акустычных запісах «хатняй» якасьці гурт. Усе песьні з максі-сынглу даступныя для спампоўваньня на старонцы rahis.generation.by.

→…

Вялікі фотарэпартаж з Басовішча-2008

IQ48 

Сёлета Басовішча адбылося ўжо ў 19-ы раз. Арганізатары фэстывалю яшчэ прыходзяць у сябе пасьля месяцаў падрыхтоўкі, але ўжо задумваюцца пра юбілейнае Басовішча наступнага году. Сёлетні ж фэст выйшаў традыцыйна ўтульным. Крыху меншы за мінулагодні па часе і па колькасьці наведнікаў. Аднак ня менш цікавы і значны. Узгадаць альбо пазнаёміцца з Басовішчам-2008 можна ў 20 тэматычных рэпартажах і 283 фотаздымках ад GenerationBY.­­

→…

 1 2 3 4 РАНЕЙ> >|

Дарэчы, за публікацыямі на generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
альбо ў фрэдстужцы Livejournal Далучыць у сябры
 
In 0.6224 seconds.