Rahis i Amaroka выступяць супраць візаў

Кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» запрашае 8 снежня на бясплатны канцэрт гуртоў Rahis i Amaroka ў паб-клубе «Графіці».

Музыка не толькі не мае межаў, але і не патрабуе візаў. Пераканацца ў гэтым зможа кожны, хто 8 снежня прыйдзе ў клуб «Графіці», каб паслухаць бясплатны выступ гуртоў Rahis i Amaroka.

Суботні вечар запоўняць чатыры гадзіны незвычайнай музыкі, а таксама ўзнагароджанне пераможцаў антывізавага конкурсу, розыгрыш цішотак кампаніі і іншыя цікавыя штукі.

Уваход БЯСПЛАТНЫ! Але па запрашальніках. Дасылай заяўку на рэгістрацыю па адрасе novisa.event @ gmail.com, атрымлівай запрашальнік і прыходзь. Правядзі выдатны выходны з кампаніяй «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» і гуртамі Rahis i Amaroka.

Паб-клуб «Графіці» (Мінск, завулак Калініна, 16). Пачатак у 18:00.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0806 seconds.