Сярод аўтараў лепшых кніг 2012 — журналістка «СБ» і былы кандыдат у прэзідэнты
У шорт-ліст адной з самых прэстыжных літаратурных прэмій Беларусі трапіў былы кандыдат у прэзідэнты Ўладзімір Някляеў з кнігай пра студэнцкія гады «Аўтамат з газіроўкай і без». Таксама ў спісе апынулася культурны аглядальнік дзяржаўнай газеты «СБ» Людміла Рублеўская з кнігай «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега», яна яшчэ і першая жанчына-празаік, якая патрапіла ў шорт-ліст прэміі Ежы Гедройца. Сярод кніг, якія могуць атрымаць магчымасць быць выдадзенымі ў Польшчы, таксама кніга гомельскага гісторыка пра дэсантніка Скарыну, беларускую птушку Фенікс ды іншыя гістарычныя нарысы Беларусі.
→Дэсантнік Скарына, пакрыўджаны Колас, харакіры апоўначы ды майткі на дрэве
На гэтых выходных кнігарня «Ў» адсвяткавала свой трэці Дзень народзінаў пяцігадзінным літаратурным нон-стопам.
→Абвешчаны прыём заявак на прэмію «Дэбют»-2012
Прэмія будзе ўрачана аўтару ва ўзросце да 35 гадоў за найлепшую дэбютную кнігу, выдадзеную ў 2012 годзе у намінацыях: «Паэзія», «Проза», «Мастацкі пераклад».
→Несанкцыянаваны аншляг украінскага пісьменьніка ў Менску
На два дні кнігарня ЛогвінаЎ зрабілася месцам распаўсюду сучаснага ўкраінскага (а, дакладней, жаданаўскага) постмадэрнізму. Украінскі журналіст і пісьменьнік Сяргей Жадан, кнігі якога абавязаныя мець усе школьныя бібліятэкі, зладзіў дзьве сустрэчы зь беларускімі чытачамі запар, на першай зь якіх быў сапраўдны аншляг, які месцамі нагадваў несанкцыянаванае мерапрыемства.
→Марціновіч і Брыль — лепшыя літаратурныя дэбютанты 2011 году
Увечары 14 сакавіка ў Галерэі «Ў» былі названыя ляўрэаты літаратурнай прэміі «Дэбют». Сярод лепшых навічкоў белліту — журналіст расейскамоўнага выданьня Марціновіч, унук пісьменьніка Брыля і цэлы часопіс.
→Беларуская літаратура не прадаецца
На фоне партрэтаў беларускіх селебрыці, якія занятыя працэсам галеньня, некалькі дзесяткаў беларускіх літаратараў у дзень сусьветнай паэзіі раздаюць каштоўныя літпрызы маладзейшым калегам. У першых шэрагах вялікай залі галерэі «Ў», дзе адбываецца цырымонія, суцэльны олдскул: ад, падаецца, толькі сышоўшага з падручнікаў клясыка Генадзя Бураўкіна да вечнага сябра барыкадаў Уладзіміра Арлова. Далей — бяз’іменныя для шырокай публікі ваяры розных рэдактарскіх франтоў, якія, мабыць, пасьпелі патрымаць у руках яшчэ рукапісы Караткевіча і Быкава. Вакол літаратурных пэнсіянэраў — цікаўная моладзь з тунэлямі ў вушах ды хіпсьцерскімі агулярамі. Шмат хто зь іх між унівэрскімі парамі папісвае ў нешматлікія беларускія літаратурныя часопісы.
→Як на гістфаку музыкай восень рухалі
27 кастрычніка ў актавай залі гістарычнага факультэта БДУ адбыўся дабрачынны канцэрт «Рухай восень!». У імпрэзе ўзялі ўдзел гурты Re1ikt, «Гаротніца», Rahis, ZnaRock, а таксама Тацяна Беланогая і паэт Андрэй Хадановіч. Атмасфэру студэнцкай вечарыны адчулі і мы і перадаем у фотарэпартажы.
→19 чэрвеня ў Менску прададуць аголеных паэтаў
З друку выйшаў доўгачаканы
Карлас Шэрман і Максім Багдановіч абмеркавалі найноўшыя творы Эдгара Алана По
Адбылася гэта выдатная падзея ў межах
Паэтычны дзявочнік і мужчынскі стрыптыз у бібліятэцы
Пяць прыгожых і таленавітых беларускіх паэтак зладзілі ў бібліятэцы імя Цёткі прэзэнтацыю сваіх кніжак. Атрымалася ядрана і па-дзявочаму міла. Дзяўчаты-паэткі «выдавалі замуж» свае кнігі, а хлопцы зладзілі «паэтычны стрыптыз».
→