Марціновіч і Брыль — лепшыя літаратурныя дэбютанты 2011 году

Увечары 14 сакавіка ў Галерэі «Ў» былі названыя ляўрэаты літаратурнай прэміі «Дэбют». Сярод лепшых навічкоў белліту — журналіст расейскамоўнага выданьня Марціновіч, унук пісьменьніка Брыля і цэлы часопіс.


Пераможца ў намінацыі "Пераклад" калектыў часопіса "Прайдзісьвет"

Прэмію «Дэбют» другі год запар даюць у трох катэгорыях: паэзія, проза і пераклад. Найлепшым у перакладах была прызнаная рэдакцыя часопіса «Прайдзісьвет», якая выдала па-беларуску кнігу Эдгара По «Маска чырвонае сьмерці». У намінацыі «Проза» перамагла кніга намесьніка галоўнага рэдактара БелГазеты Віктара Марціновіча «Сьцюдзёны вырай».


Віктар Марціновіч - лепшы малады празаік году

У намінацыі «Паэзія» найлепшай прызналі кнігу Антона-Францішка Брыля «Ня ўпаў жолуд». Аўтар жыве ў Цюрыху, дзе зарабляе на жыцьцё ў IT-сфэры, таму да Менску дабраўся толькі праз відэазварот.


Айцішнік Антон-Фрнацішак Брыль у кампутары

Прэмію «Дэбют» за лепшую кнігу году з 2011 годзе заснавалі Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў.

Фундатарам узнагароды выступіў расейскі бізнэсовец зь беларускімі каранямі Павал Бераговіч. У час турэмнага зьняволеньня спадар Бераговіч вырашыў разабрацца ў сваіх каранях і выявіў, што насамрэч ён беларус. Падвучыўшы мову, Бераговіч адправіўся ў Беларусь, упершыню ў жыцьці, дзе спрычыніўся да заснаваньня ўзнагароды для маладых беларускіх пісьменьнікаў, паэтаў і перакладчыкаў.

[Рэпартаж зь мінулагодняга абвяшчэньня ляўрэатаў літаратурнай прэміі «Дэбют» -> усё яшчэ даступны на Generation.bY]


Імпрэзу суправаджаў музыка Лявон Вольскі

Гэтым разам бізнэсовец асабіста прыехаў на цырымонію і сказаў некалькі словаў па-беларуску.


Фундатар прэмі Павал Бераговіч

Фотарэпартаж зь літаратурнай прэміі «Дэбют»-2011

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1049 seconds.