Фотарэпартаж зь літаратурнай прэміі «Дэбют»

Увечары 14 сакавіка ў галерэі «Ў» былі названыя ляўрэаты літаратурнай прэміі «Дэбют». Найлепшым у перакладах была прызнаная рэдакцыя часопіса «Прайдзісьвет», якая выдала ў перакладзе з ангельскай кнігу Эдгара По «Маска чырвонае сьмерці». ​ У намінацыі «Проза» перамагла кніга Віктара Марціновіча «Сьцюдзёны вырай».

У намінацыі «Паэзія» найлепшай прызналі кнігу Антона Францішка Брыля «Ня ўпаў жолуд». Аўтар жыве ў Цюрыху і да Менску дабраўся толькі праз відэазварот.  

Прэмію «Дэбют» за лепшую кнігу году з 2011 годзе заснавалі Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Фундатарам выступіў расейскі бізнэсовец зь беларускімі каранямі Павал Бераговіч. Гэтым разам ён прыехаў на цырымонію і сказаў некалькі словаў па-беларуску.

Імпрэзу суправаджаў пазытыўны і завадны Лявон Вольскі сваімі песьнямі. 

Julia Fox 15/03/2012

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0385 seconds.