Менскія ўлады страшаць студэнтаў-палільшчыкаў беспрацоўем
![Менскія ўлады страшаць студэнтаў-палільшчыкаў беспрацоўем](mediashare/oj/hvfimhwiwik91w9yqwyy9pmmm7pzp9-tmb.png)
Намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Ігар Карпенка раіць студэнтам устрымацца ад паленьня. Інакш у будучыні ў іх могуць узьнікнуць праблемы з карпаратыўнай культурай.
→Клюб «Графіці» забараніў паленьне
![Клюб «Графіці» забараніў паленьне](mediashare/a0/htj7yfwbew8qpvjzaaag97fizpayi2-tmb.png)
З красавіка паб-клюб «Графіці» пяройдзе ў катэгорыю клюбаў без цыгарэтнага дыму. Ініцыятыву, якая зьяўляецца ўласнай і не зьвязаная зь нейкімі дзяржаўнымі забаронамі, публіка сустрэла станоўча.
→Кожны другі беларус з пакаленьня Y паліць
![Кожны другі беларус з пакаленьня Y паліць](mediashare/sv/44kr89l5qai6y7y22c0odnn2sogx80-tmb.png)
… а кожны сёмы — спажывае алькаголь хаця б некалькі разоў на тыдзень. Гэтыя дадзеныя моцна адрозьніваюцца ад афіцыйнай статыстыкі.
→Паленьне падвышае жаночую сэксуальнасьць
![Паленьне падвышае жаночую сэксуальнасьць](mediashare/hn/cyamw7yaoz7843qyy051m7gi1gt3d1-tmb.png)
Жанчыны-палільшчыцы вылучаюцца высокай сэксуальнай актыўнасьцю. Да такога выніку прыйшлі амэрыканскія навукоўцы, пасьля вывучэньня тысяч жанчын.
→У Беларусі паліць кожны другі хлопец і кожная пятая дзяўчына
![У Беларусі паліць кожны другі хлопец і кожная пятая дзяўчына](mediashare/oj/hvfimhwiwik91w9yqwyy9pmmm7pzp9-tmb.png)
Паводле вынікаў сацыялягічнага дасьледаваньня 35% маладых беларусаў паляць. Яшчэ 17,5% спрабавалі, але кінулі. І толькі 47% ніколі не спрабавалі цыгарэты. Тым часам адразу тры вялікія дасьледаваньні навукоўцаў розных краінаў, апублікаваныя днямі, вызначылі, што складанасьці ў адмове ад паленьня залежаць ад генаў.
→Антытытунёвая рэкляма з падтэкстам выклікала скандал у Францыі
![Антытытунёвая рэкляма з падтэкстам выклікала скандал у Францыі](mediashare/oj/hvfimhwiwik91w9yqwyy9pmmm7pzp9-tmb.png)
Рэклямная кампанія па барацьбе з паленьнем, у межах якой зьявіліся плякаты з выявамі цінэйджэраў у позе сымуляцыі аральнага сэксу, стала нагодай для шматлікіх спрэчак. Крытыкі кажуць, што плякаты ствараюць фальшывыя аналёгіі паміж сэксам і паленьнем.
→У Вялікабрытаніі плянуюць прывесьці ўсе цыгарэтныя пакункі да аднаго выгляду
![У Вялікабрытаніі плянуюць прывесьці ўсе цыгарэтныя пакункі да аднаго выгляду](mediashare/d0/357m8tza1dvm537lwm6yuaqh71p0n9-tmb.png)
Яркія вітрыны з пакункамі цыгарэтаў на касах крамаў у Вялікабрытаніі цяпер стануць аднатоннымі і малапрыцягальнымі. Міністэрства аховы здароўя Вялікабрытаніі прапануе ўвесьці забарону на любыя адрозныя знакі на цыгарэтным пакунку ў мэтах барацьбы з паленьнем. Па плянах, цыгарэтныя пакункі ня будуць розьніцца ні колерам, ні графікай, ні фірмовым напісаньнем ці лягатыпам.
→Навукоўцы: кідаць паліць эфэктыўней разам
Навукоўцы патлумачылі дадзеныя маштабнага дасьледваньня пра нікатынавую залежнасьць, пачатага яшчэ ў 1948 годзе. Аказваецца, людзі хутчэй кідаюць паліць групамі, чым самастойна, і можна сказаць «заражаюць адзін аднаго непаленьнем».
→Брытанцы будуць набываць цыгарэты «з-пад прылаўку»
У Вялікабрытаніі рыхтуецца закон, што забароніць выстаўляць пакункі з цыгарэтамі ў вітрынах альбо на паліцах крамаў. Пакупнік будзе вымушаны запытвацца, ці ёсьць цыгарэты і якія — і набываць іх літаральна «з-пад прылаўку».
→Паленьне вядзе да аблысеньня
![Паленьне вядзе да аблысеньня](mediashare/rm/evxwc9llk4569svy00fzmnilm84ll5-tmb.png)
Яшчэ адна нагода кінуць паліць: паленьне вядзе да аблысеньня. Натуральна, гэта ня самае страшэннае наступства, але ва ўмовах халоднай зімы ёсьць над чым задумацца.
→![RSS RSS](themes/a/i/rss1616.gif)