Паленьне падвышае жаночую сэксуальнасьць

Жанчыны-палільшчыцы вылучаюцца высокай сэксуальнай актыўнасьцю. Да такога выніку прыйшлі амэрыканскія навукоўцы, пасьля вывучэньня тысяч жанчын.

Навукоўцы прааналізавалі асаблівасьці сэксуальнага жыцьця 19 тысяч амэрыканак ва ўзросьце ад 20 да 40 гадоў, паведаляе партал Псыхалягічны навігатар. Высьветлілася, што палільшчыцы значна актыўней у сэксуальным жыцьці, чым звычайныя жанчыны.

На думку спэцыялістаў, прычына фэномэну — нікатын, які ўзмацняе працу эндакрыннай сыстэмы. У выніку павялічваецца выпрацоўка гармону палавой цягі — тэстастэрону. Па дадзеных амэрыканскіх навукоўцаў, узровень яго у 89% палільшчыц падвышаны ў два разы.

Як стала вядома нядаўна, кожны другі хлопец і кожная пятая дзяўчына ў Беларусі — курцы. Кідаць паліць ці не кідаць — справа кожнага. Але іншыя навукоўцы нядаўна высьветлілі, што здольнасьць адмовіцца ад паленьня — рэч, зьвязаная з генэтыкай.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0588 seconds.