Клюб «Графіці» забараніў паленьне

З красавіка паб-клюб «Графіці» пяройдзе ў катэгорыю клюбаў без цыгарэтнага дыму. Ініцыятыву, якая зьяўляецца ўласнай і не зьвязаная зь нейкімі дзяржаўнымі забаронамі, публіка сустрэла станоўча.

«Мы даўна ішлі да гэтага і нарэшце прыйшлі. З красавіка „Графіці“ пераходзіць у катэгорыю „устаноў, дзе ня паляць“. Дазвол захаваецца толькі для асобных канцэртаў і вечарын», — напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы Facebook адзін з уладальнікаў клюбу Ян Бусел.

Гледзячы па камэнтарах пад паведамленьнем, публіка сустрэла ідэю станоўча:

«Малайцы. Нарэшце зьявіцца месца, у якое можна зайсьці без процівагазу», — пракамэнтаваў ініцыятыву прадусар Зьміцер Безкаравайны.

Паводле камэнтароў наведвальнікаў, цяпер адзіная праблема клюбу — шматгадавая копаць ад паленьня на сьценах клюбу.

У адрозьненьні ад краін Эўразьвязу, дзе ў лепшым выпадку паліць можна толькі ў спэцыяльных сэкцыях бараў, у Беларусі паліць у кавярнях і рэстарацыях не забаронена.

Краіны Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропы — паляць найбольш ў сьвеце. У Беларусі палова маладых людзей ва ўзросьце ад 18 да 30 гадоў паляць.

Як высьветлілі амэрыканскія навукоўцы, паленьне ня толькі шкоднае для здароўя, але і падвышае жаночую сэксуальнасьць.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0809 seconds.