Паленьне вядзе да аблысеньня

Яшчэ адна нагода кінуць паліць: паленьне вядзе да аблысеньня. Натуральна, гэта ня самае страшэннае наступства, але ва ўмовах халоднай зімы ёсьць над чым задумацца.

­

 

Хваравіты колер скуры, карычневыя зубы, кашаль… Дый шчэ й лысіна. Ну каму такі цуд патрэбен?

Праўда, рызыкуюць аблысець ад паленьня толькі мужчыны (ад астатніх наступстваў жанчын ніхто не вызваляў).

Да такіх высноваў прыйшлі дасьледчыкі Нацыянальнага ўнівэрсытэту Тайваня. Калі ўжо азіяцкія мужчыны, якія ўвогуле радзей губляюць валасы, лысеюць ад паленьня, што тады казаць пра нашых?

Дасьледнікі праверылі стан здароўя 740 тайскіх мужчын ва ўзросьце каля 65 год. Было выяўлена, што калі пацыенты палілі 20 і болей цыгарэтаў на дзень, у большасьці выпадкаў гэта прыводзіла да поўнай або частковай страты валасоў.

Тлумачыцца гэта тым, што паленьне разбурае валасяны мяшэчак, у якім і месьціцца карнявая частка воласа. Паленьне перашкаджае нармалёвай цыркуляцыі крыві й гармонаў у скуры галавы.

Лёгкія, да прыкладу, нікому нябачныя, мо таму пра іх і ня моцна клапоцяцца. А вось пргожыя кудзеры моцнай паловы чалавецтва сапраўды шкада.

Фота з Traumaflintstone.com­

SlaDa 14:09, 21/11/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0821 seconds.