Шоў ад «Серебряной свадьбы» ў Купалаўскім тэатры

Серебряная свадьба

Кабарэ-бэнд «Серебряная свадьба» даў вялікі канцэрт у 2-х аддзяленьнях «Кабарэ ў квадраце» ў тэатры імя Янкі Купалы 23 лютага. Рэпартаж зь яркага шоў у «квадратных» здымках на Generation.bY.

→…

Як у Менску было «Можна»

Серебряная Свадьба

Трэці фэстываль актуальнай беларускай музыкі «Можна!» дабраўся да Менску — дагэтуль фэст з посьпехам двойчы праходзіў у Маскве. У ноч з 22 на 23 студзеня «Рэактар» ледзь умясьціў усіх жадаючых паглядзець на «Можна!» у Беларусі.

→…

Самая доўгая ноч пазытыву ад «Дзяцей сонца»

Карл Хламкін

Творчае аб’яданьне «Дзеці Сонца» правяло 7-гадзінны фэст пазытыўнай музыкі «Солнцестояние» ў менскім «Рэактары». Пазытыў стваралі міжнароднымі сіламі, а са сцэны ў залю сыпаліся грошы. Як зьмясьціліся на адной сцэне 13 гуртоў зь Беларусі і ня толькі — у рэпартажы і фотаздымках Generation.bY.

→…

3-га верасьня фрык кабарэ бэнд «Серебряная Свадьба» ў «West World Club»

Пазнаёмцеся зь гісторыяй аднаго з самых неверагодных цыркаў мінулага! У пачатку мінулага стагодзьдзя па дарогах Эўропы калясіў дзіўны цырк, які праславіўся сваім фантастычным нешанцаваньнем — «Cirque D`omelette». Складаўся ён з артыстаў крайне няўдачлівых. Кожны зь іх быў хадзячая катастрофа, але разам яны ўяўлялі кампанію больш чым пацешную.

→…
28.08.2009

«Графіці» ладзіць «вар’яцкае чаяваньне» на прыродзе

Клюб «Графіці» сьвяткуе дзень народзінаў і ладзіць з гэтай нагоды пікнік пад Менскам. На пікніку чакаюцца дзесятак музычных камандаў-сяброў «Графіці», а таксама шмат спорту і кіно.

→…

22 лютага «Серебряная свадьба» прадстаўляе «Кабарэ ў квадраце»

«…Пранікнёнае мімалётнае мастацтва, запраўленае разнастайнасьцю ўражаньняў, пазбаўленае ўсялякай глыбокай павагі, паважнасьці і сантымэнтаў, поўнае колеру й неспадзяванак, духоўнае сальта-мартале, цырк для мозгу», — Макс Герман-Нэйсэ пра кабарэ ў 1924 годзе.

Вашай увазе! Дзьве цалкам розныя кабарэ-культуры — француская і нямецкая — упершыню на адной сцэне! Вынік і наступствы — доўгачаканыя і непрадказальныя!

→…
16.02.2009

«Свадьба в саду»: у Менску прайшоў вялікі супольны канцэрт «Серебряной свадьбы» і «Садъ»

1 лютага ў менскім клюбе «Гудвін» фрык кабарэ бэнд «Серебряная свадьба» і берасьцейскі гурт «Садъ» далі супольны канцэрт. Звыклая арыгінальнасьць імпрэзы праяўлялася ва ўсім, была чаканай, радавала і не зьдзіўляла. Фрык-шансон, гарадзкі раманс, дваровыя песьні і клясычны рок — у «жывым», інтэрактыўным вечары з цёплай француска-беларускай атмасфэрай.

→…

1 лютага ў «Гудвіне» вялікі супольны канцэрт «Серебряной свадьбы» і « Садъ»

Упершыню менскі фрык кабарэ бэнд «Серебряная свадьба» і берасьцейскі гурт «Садъ» дадуць супольны канцэрт у Менску.

→…
22.01.2009

Bandscan:Belarus: вызначаныя ўдзельнікі фіналу музычнага конкурсу

Міжнародны беларуска-швэдзкі музычны праект Bandscan:Belarus падыходзіць да свайго завяршэньня. У Менску, Віцебску і Баранавічах ужо прайшлі паўфіналы, і наперадзе толькі фінальная разьвязка. З 36-ці гуртоў у пачатку праекта ў фінал трапілі 6 лепшых, абраных паводле глядацкага галасаваньня: «Серебряная свадьба», The toobes, «Воронин Бэнд», RU.ST, Jenowa і Minas Morgul.

Асаблівасьці конкурсу, нечаканая адмова ад удзелу ў фінале «Серебряной свадьбы» — падрабязнасьці правядзеньня 7 сьнежня менскага паўфіналу чытайце ў рэпартажы.

→…

Канцэрт у абарону валізак: «Серебряная свадьба» выступіла ў Night Star

«А эта свадьба, свадьба, свадьба пела и плясала…» І гэта не Муслім Магамаеў, а «Серебряная свадьба» шмат пела і шмат таньчыла на канцэрце у Night Star у гэтую нядзелю. Уражаньні дылітанта ад паходу на канцэрт фрык кабарэ бэнд: паўсюль клоўны, валізы і шмат-шмат трэшу.

­→…

Дарэчы, за публікацыямі на generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
альбо ў фрэдстужцы Livejournal Далучыць у сябры
 
In 0.5479 seconds.