Laterna Magica — новы альбом «Серебряной свадьбы» выкладзены ў сеціва

Сваю лацінскую назву Laterna Magica другая студыйная плытка «Серебряной свадьбы» атрымала ў гонар «чароўнага ліхтара» – прадзеда кінаапарата, папулярнага ў ХІХ стагоддзі. Гэта было кіно эпохі «да Люм’ераў», з дапамогай якога сьвятары пужалі вернікаў, дзеткам паказвалі казкі, а прасунутая моладзь бавілася на вечарынах.

«Пры запісе альбома мы наколькі гэта магчыма экспэрымэнтавалі з гукам, распавядае Сьвятлана Бень, лідарка «Серебряной свадьбы». – Мы хацелі, каб нашы гісторыі былі не падобныя адна да адной. У некаторых песьнях мы выкарыстоўвалі стужкавы дылэй, апарат 1970-х гадоў, пры дапамозе якога апрацоўвалі гук. І такіх дзіўных знаходак мноства».

Новая праграма «Серебряной свадьбы» – гэта пагружэнне ў знаёмую, але забытую атмасфэру дыяфільмаў, журботных і радасных гісторый з жыцьця, вясёлых карцінак і страшных прароцтваў. «14 песень, што ўвайшлі ў альбом, – як 14 стракатых і розных малюнкаў з “чароўнага ліхтара”, laterna magica», – кажа Бенька.

Шмат якія песьні з новага альбома ўжо знаёмыя прыхільнікам «Серебряной свадьбы», аднак у запісе яны атрымалі калі не новае жыцьцё, дык другое дыханьне. Прэм’ера праграмы Laterna Magica адбудзецца ў Менску 26 і 27 красавіка.

Прэзентацыя новага альбома кабарэ-бэнда «Серебряная свадьба» адбылася ў электронным выдавецтве «Пяршак» мультымэдыя-часопіса 34mag.net

Спампаваць альбом: http://piarshak.34mag.net/post/familnae-srehbra/
10:22, 19/04/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0954 seconds.