«Серебряная Свадьба» прадстаўляе новы максі-сінгл Ag

Максі-сінгл Ag напэўна будзе успрыняты як новы этап у жыцці кабарэ-бэнда «Серебряная Свадьба». Але, па сутнасці, гэта працяг эксперыменту, пачатага ў альбоме «Сердечная мускулатура» і праграме «Кабаре в квадрате». У пошуках адказу на пытанне: «як можа і павінна гучаць nu cabaret?» музыкі прайшлі шлях ад рэтра да футурызму, і гэта знайшло сваё адлюстраванне ў новым рэлізе.  

Тры трэка, з якіх склаўся гэты сінгл, аб'ядноўвае стан экзістэнцыяльнай адзіноты. Кожная песня – гэта ўнутраны маналог або размова з самым блізкім сябрам, якога ўжо няма.

«Как стрижи» – гэта пранізлівыя ўспаміны дзяцінства, палёты ў сне і на яве, рамантыка касмічных адкрыццяў і вера ў неўміручасць.

Кампазіцыя Ag апускае нас у атмасферу адчайнага падлеткавага свету; з аднаго боку - гранічна наіўнага і рамантычнага, з другога – трагічнага, напоўненага адзінотай і дэманстратыўнай суіцыдальнасцю, ашаломленага такой любоўю і апрамененага такім сяброўствам, мацней якіх потым нічога не будзе.

«Возможно» – бясконцая, штогадзінная барацьба дарослага чалавека з непазбежным адчаем, супраціў расчаравання, пошук таго, што можа вярнуць дзіцячае светлае ўспрыманне свету.

Калі паспрабаваць апісаць гэту музыку некалькімі прыметнікамі, то словы «мінімалістычны» і «паветраная» падыходзяць ёй значна больш, чым, скажам «жыццярадасная» і «пярэстая». Яе продуваюць вятры пустак і яраў. Дахі, лесвічныя пляцоўкі і будоўлі ёй бліжэй, чым хатняе цяпло.

Максі-сінгл і праграма Ag будуць прэзентаваныя 1 лістапада ў Мінску, у клубе Re: Public, пасля чаго «Серебряная Свадьба» адправіцца ў тур па Расіі. Першая частка гэтага тура завершыцца вялікім канцэртам у Маскве, у клубе RED, 16 лістапада.

16:30, 30/10/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0715 seconds.