Новы беларускі фэст у Вільні: Brutto, Neuro Dubel, «Серебряная свадьба»

1-2 траўня ў Вільні адбудзецца новы беларускі музычны фэст «Belarus Alternative 2015», хэдлайнерамі якога стануць гурт Brutto і кабарэ-бэнд «Серебряная свадьба». Беларусы могуць набыць на мерапрыемства квіткі з бясплатнай візавай падтрымкай.

«Альтэрнатыва робіць наша жыццё больш багатым і разнастайным, – адзначаюць арганізатары фестывалю. – Мы любім Мінск, але добра, калі ёсць альтэрнатыва. Напрыклад, Вільня. Мы не любім салодкую папсу, таму добра, што для яе ёсць альтэрнатыва – рок, электроніка, іншыя напрамкі. Наш фестываль для тых, каму таксама падабаецца Вільня і альтэрнатыўная музыка».

Мерапрыемства складаецца з двух розных па музыцы дзён. 1 траўня збярэ на адной сцэне вядомых рокераў: Сяргей Міхалок з новым праектам Brutto, Neuro Dubel, Pomidor/Off. 2 траўня гледачоў чакае больш моладзевы склад: кабарэ-бэнд "Серебряная свадьба", Super Besse, Pukstband

Усе выступы «Belarus Alternative 2015» адбудуцца на віленскай Teatro Arena. Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Юстас Мамантовас, родны брат вядомага літоўскага музыкі Андруса Мамантоваса. З беларускага боку партнёрам выступае кампанія «Карта дарог». 

Квіткі з правам на візавую падтрымку (аднаразовая віза без консульскага збору са спрошчаным наборам дакументаў) будуць першапачаткова прадавацца толькі ў офісе турыстычнай фірмы «Тридевять земель» па адрасе: Мінск, вул. Казлова, д.7, оф.12. Там жа будзе адбывацца рэгістрацыя на падачу дакументаў у Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі (Мінск) і Генеральным консульстве (Гродна). Акрамя гэтага квіткі (без візавай падтрымкі) можна будзенабыць у сістэме Ticketpro – як у Беларусі, гэтак і ў Літве.

Пачатак продажу квіткоў з візавай падтрымкай – у сераду 11 сакавіка а 9-й раніцы. Першы дзень падачы ў амбасадзе – 12 сакавіка. Кошт квіткоў: 400 тыс. руб. на адзін дзень, 700 тыс. руб. – на два дні. Плануецца аўтобусны тур Мінск-Вільня-Мінск. Інфалінія: (029) 636 56 16 і (029) 239 56 16. Дадатковая інфармацыя: www.cartadorog.by

Пачатак канцэртаў  у 19.00. Дзверы адчыняюць у 17.30.

Адрас пляцоўкі: Вільня, Olimpieciugatve 3.


09:00, 10.03.2015 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0794 seconds.