30 красавіка вялікі начны канцэрт «5 год Bo promo»

Канцэртная агенцыя Bo promo адсьвяткуе свой пяты дзень народзінаў у клюбе «Рэактар» вялікім канцэртам у фармаце вечар-ноч. На дзьвюх сцэнах выступяць кабарэ бэнд «Серебряная свадьба», «Кассиопея», «RockerJoker», «CherryVata», а таксама адмысловыя госьці з Санкт-Пецярбурга: гурты-сябры«Chikiss» і «Padla Bear Outfit».

Да 6-га году жыцьця творчай групы, якую ўзначальвае яе незамяняльны кіраўнік Аляксандар Багданаў (ака papa bo) канцэртнае агенцтва БОпромо стала працаваць па букінгу з такімі гуртамі як «Кассиопея», «RockerJoker», «Нагуаль», «Петля Пристрастия», «PortMone», «Адыс Абеба», «CherryVata», «Botanic Project», кабарэ бэнд «Серебряная свадьба», «ПукстБэнд», праект «СолнцеЦветов» «Мох» і «Сибариты», «Drum Ecstasy», BOM («Волшебная одноклеточная музыка»).

Кассиопея

Аддис-Абеба

Серебряная Свадьба

Гісторыя з букінгом гэтых каманд прывяла да правядзеньня Фэстывалю беларускай актуальнай музыкі «МОЖНА!». І калі першыя два гады БОпромо праводзіла яго ў Маскве (клюб «Ікра»), то ўжо ў студзені 2010 года «МОЖНА!» было на працягу цэлай ночы пры поўным аншлягу ў менскім клюбе «Рэактар».

За свае 5 гадоў актыўнай канцэртнай дзейнасьці Bo promo пасьпела прывезьці: Каралёў Санкт-Пецярбургу гурт «НОМ»; самы пазытыўны рэгі-гурт Расеі Markschieder Kunst; клезмэр-гараж-бэнд з Масквы «Наеховичи»; idm/hip-hop/psy праект «Ёлочных игрушек» 2H Сompany (Санкт-Пецярбург); Рому ВПР і Фэстываль Усяго на Сьвеце (Масква); этна-псіха-хіп-хоп праект з Аўстраліі Curse ov Dialect; Дамо Сузукі (легендарны вакаліст бацькоў краўтроку, гурта CAN, выступаў на адной сцэне зь менскімі музыкамі); I Love You Baby (электроклэш, дыска-фанк, Швэцыя); Vialka (турба-фолк-джаз-панк дуэт, Канада-Францыя); Paris (сінці-поп, брыт-поп, Швэцыя) і многіх іншых.

Усё гэта — добрая нагода сустрэцца 30 красавіка і адсьвяткаваць першы юбілей у жыцьці канцэртнай агенцыі. Ітак, у ноч з 30 красавіка на 1 траўня ў «Рэактары» сьвяткаваць Дзень народзінаў Bo promo будуць:

  • Кабарэ бэнд «Серебряная свадьба» (кабарэ-шансон, Менск)
  • «Кассиопея» (сцэц-поп, Менск)
  • «RockerJoker» (алька-бугі, Менск)
  • «CherryVata» (Nu Jazz, Менск)
  • «Chikiss» (псыхадэлічны поп, Санкт-Пецярбург)
  • «Padla Bear Outfit» (lo-fi, кір-кор, Ленінград)
  • Dj-support: Papa BO Selektah (Balkan-beat), Drink-n-dance (trash-disko), Vj Plaha.
  • Dj-BAR (старт в 23:00): PM re-form (live minimal idm), Virt (dub, chill-out), Papa BO selektah (Balkan-beat), Саша Ртуць (Санкт-Пецярбург, indie), CherryVata crew dj’s: Eye-Q, Magic, Diamoss Roll.
  • Квіткі: 30 000 — папярэдне, 40 000 — у дзень, 60 000 — месца за столікам.
  • Інфалінія: +375 29 7002244, +375 29 1212 524.
10:50, 19/04/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0629 seconds.