Як у Менску было «Можна»

Серебряная Свадьба

Трэці фэстываль актуальнай беларускай музыкі «Можна!» дабраўся да Менску — дагэтуль фэст з посьпехам двойчы праходзіў у Маскве. У ноч з 22 на 23 студзеня «Рэактар» ледзь умясьціў усіх жадаючых паглядзець на «Можна!» у Беларусі.

Нагуаль
«Нагуаль»

На працягу ночы зь пятніцы на суботу 9 гуртоў дэманстравалі «іншую» беларускую сцэну — ад рэгі да алька-бугі, ад нью-джазу да балотнага этна-панку.

Кассиопея
«Кассиопея»

Аматараў паглядзець, што ў Беларусі «можна», набілася поўная заля — так што не спраўляўся ня толькі гардэроб, але й чэргі ў прыбіральню выбудаваліся на ўвесь калідор. Не напужала публіку і ўсяночнасьць імпрэзы — закрыцьцё мэтро і сыход апошніх тралейбусаў ніяк не адбіліся на запоўненасьці «Рэактару».

Аддис-Абеба
«Аддис-Абеба»

Паказ актуальнай беларускай музыкі прайшоў на адным дыханьні і без паўзаў для наладкі музыкаў, бо яны запаўняліся музычнымі міксамі. На двух сьценах клюбу цягам усяго фэсту трансьляваўся відэашэраг з нарэзак вядомых сусьветных і савецкіх мультфільмаў, падрыхтаваны арганізатарамі фэсту — менскай канцэртнай агенцыяй Bo Promo.

Серебряная Свадьба
«Серебряная Свадьба»

Атмасфэру музычнай «уседазволенасьці» забясьпечвалі праект «RockerJoker», ансамбаль «НагУаль», калектыў «Аддис-Абеба», гурт «Кассиопея», кабарэ-бэнд «Серебряная Свадьба», «Botanic Project», «CherryVata» і «Мох».

Рэпартаж з фэстывалю «Можна!» — у фотаблогу Generation.bY

tarka 00:00, 26/01/2010 | Рэпартажы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1373 seconds.