Веснавыя ПраВакацыі: Мяняем курткі на бікіні!
Тое, што вясна дзесьці загуляла і затрымліваецца, ужо зразумела. А размовы пра надвор’е цяпер ня проста ад няма чаго рабіць, а самая гарачая тэма для абмеркаваньняў як сярод заслужаных паляводаў, так і гарадзкіх айцішнікаў ці ў беларускіх музычных тусоўках. Самыя сьмелыя зь іх гатовыя нават выйсьці на вуліцы з плякатамі, каб ратаваць сьвет ад несправядлівых кліматычных крызаў ды капрызаў. Дзевяць мэсыджаў на тэму вясны ад людзей, якіх мы сустрэлі ў апошнія дні зімы — у фотаправакацыях Generation.bY.
→Галоўная рок-карона, лепшы кліп і лепшы альбом 2009 году — у «Безь Білета»
У клюбе «Рэактар» завершылася
Музычнае «Сьвята герояў»
«Хтосьці ў ложку герой, хтосьці па жыцьці герой — у кожнага свая пікантная сытуацыя!» — вітаў Саня Ракавец з IQ48 удзельнікаў музычнай паці «Сьвята герояў» 23 лютага ў менскім Jolly Roger Cafe. Моцныя дзявочыя вакалы гуртоў «ZM99» і «Hasta la Fillsta» падкрэсьлівалі своеасаблівы настрой вечару.
→Як Юра Дземідовіч у «Графіці» «Чароўнага трусіка» сьпяваў

Нездарма заснавальнікі музычнай прэміі Ultra-Music Awards назвалі ўдзел у праграме Юры Дземідовіча «галоўнай таямніцай» узнагароды. 20 лютага «Графіці» быў поўны бітком, а на сцэне ці не самы малады выступоўца за гісторыю клюба.
Ды й для самаго Юры гэты выступ знакавы — «Чароўны трусік» упершыню выступаў перад публікай, шмат у чым дзякуючы якой ён і стаў галоўнай зоркай сеціва ў 2009-м. Выступ ужо легендарнага Юры Дземідовіча — у відэа на Generation.bY.
→У гасьцях у Віталя Артыста
Такі настрой панаваў 14 лютага ў малой залі к/з «Менск» на сольным канцэрце лідэра гурта «Безь Білета» Віталя Артыста. «Адзін кватэрнік» прайшоў у выглядзе імправізаванай рэпэтыцыі, творчага экспэрымэнту зь сяброўскім «паказам талентаў з хорам менскай публікі», запісамі новых варыяцыяў песень і запальваючымі танцамі. Рэпартаж з насамрэч незвычайнага вечару — на Generation.bY.
→Як у Менску было «Можна»
Трэці фэстываль актуальнай беларускай музыкі «Можна!» дабраўся да Менску — дагэтуль фэст з посьпехам двойчы праходзіў у Маскве. У ноч з 22 на 23 студзеня «Рэактар» ледзь умясьціў усіх жадаючых паглядзець на «Можна!» у Беларусі.
→«Гэта мы, а гэта яны» — у аўташколу за правамі
«Пайшлі вучыцца на правы!» — не спыняўся агітаваць мяне ісьці ў аўташколу сябар. Але знаходзілася тысяча справаў да таго, як патраціць дзень-два на мэдыцынскую даведку, абраць аўташколу і знайсьці час на заняткі. Відавочна было адно: правы патрэбныя, і ўсе знаёмыя вакол ці вучацца, ці ў стане пошуку аўташколы. Зь сябрам я тады так і не запісалася, але ўжо гэтай восеньню — роўна тры месяцы таму падала дакуманты і пачула запаветнае: «На выходных бярыце сшытак, асадку і пачынайце вучыцца». Наперадзе чакалі загружаныя навучаньнем выходныя, знаёмства зь інструктарам і першы выезд на менскія дарогі, а на выніку — іспыты ў ДАІ. Тры месяцы аўташкольнага жыцьця — у артыкуле.
→Душэўныя акустычныя прэзэнтацыі ад «сяброўскай групіроўкі» IQ48
«Зрабі сам» — акустыку пад такім назовам прэзэнтавалі ў «Добрых мысьлях» галоўныя беларускія аптымісты IQ48. Імпрэза прайшла ў атмасфэры доўгачаканага сяброўскага кватэрніку. Гурт Rahis, які якраз і пачынаў як акустычны праект, зайграў свае вядомыя гіты, а таксама прэзэнтаваў новую песьню, бярозаўскі :B:N: упершыню падрыхтаваў адмысловую акустычную праграму, а галоўныя героі паці — IQ48 — выйшлі на сцэну з адным з заснавальнікаў гурта, аўтарам «Таполяў» і «Выйсьця» — Фрэйдам. Як гэта было — у фота і відэа ад Generation.bY.
→ПраВакацыі: адгадваем, хто на здымку!
Фота зроблена ў час начных здымак аднаго казачнага каляднага праекту, які рабіўся ў амаль сакрэтных умовах.
→:B:N: адсьвяткаваў 10-годзьдзе канцэртам у Менску
На сьвяточную сцэну разам зь бярозаўскімі рок-музыкамі выйшлі «здаровыя лосі» IQ48, Аляксандар Кульлінковіч, Алег Хаменка, рэпэр Вінсэнт ды іншыя. «Было проста супэр! Было нечакана, што нас прыйшло павiншаваць столькi людзей! Вельмi прыемна бачыць поўную залю!» — лідэр :B:N: Алесь Лютыч узгадвае атмасфэру сьвяткаваньня й разважае, як пачувае сябе гурт у свае 10 год і якія мае пляны.
→

Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп