Калі-небудзь пасёлак зьменіць назву на «Джаз Кактэбель»

За некалькі дзён да пачатку фэстывалю ў Кактэбель пачала сьцягвацца разнамасная публіка, пачынаючы ад хіпаноў а-ля 80-я, заканчваючы батанікамі ад музыкі ў стылі «у каго ёсьць лішні квіток у філярмонію». Напярэдадні адкрыцьця мясцовы нудысцкі пляж хутчэй нагадваў выязное паседжаньне актывістаў «Басовішча», чым месца, якое выкарыстоўваецца па прызначэньні. Там-сям можна было ўбачыць голыя азадкі ўперамешку з алкатурыстамі. Зрэшты, хутка ўжо немагчыма было разабраць, ху ёсьць ху. Так на беразе Чорнага мора пачынаўся 8-ы міжнародны джазавы фэстываль Jazz Koktebel.

→…
23.09.2010
Чэк

Восьмы «Джаз Кактэбель» зьбірае прыхільнікаў

«Сёньня кожны хаця б крыху чуў пра фэстываль, дзе пануе сяброўская атмасфэра свабоды, культурныя камунікацыі і добразычлівае стаўленьне адзін да аднаго. Джаз Кактэбель дапамагае забыць пра чужую нашай сутнасьці мітусьню штодзённага гарадзкога жыцьця. Джаз Кактэбель праходзіць штогод у сярэдзіне верасьня. Менавіта тады, калі найбольш сьвежыя ўспаміны лета і вельмі хочацца яго працягнуць. У добрай кампаніі, і так, каб успомнілася! Джаз Кактэбель — гэта культурны ваяж у аксамітны сэзон», — тлумачыць сайт фэсту. 9–12 верасьня на беразе Чорнага мора!

→…
30.08.2010

Koktebel Jazz. Festival Trip 2010

Koktebel Jazz. Festival Trip 2010

Адзін з самых уплывовых open-air у СНД, фэстываль «Джаз Кактэбель» запрашае самую правільную, самую шчырую, самую новую музыку. З 20 лютага абвешчаны прыём заявак ад музыкаў і камандаў, якія хочуць пасябраваць з фэстам.

У пошуках адзінадумцаў і добрай музыкі «Джаз Кактэбель» рушыць у падарожжа. З траўня па чэрвень па меры атрыманьня заявак будуць ладзіцца паці-шоўкейсы ў розных гарадах СНД.

→…
22.02.2010
Алег Ціханаў

Фота: Паломнікі свабоды, драйву і культурных камунікацыяў на Koktebel Jazz Festival 2009

Фота: Паломнікі свабоды, драйву і культурных камунікацыяў на Koktebel Jazz Festival 2009

Ужо ў сёмы раз на беразе Чорнага мора прайшоў фэстываль Koktebel Jazz. 10–13 верасьня сярод болей 40 выканаўцаў выступілі беларускія гурты «Троіца», «Серебряная свадьба», CherryVataAkana. Акунуцца ў атмасфэру восеньскага, але па-летняму цёплага «прыморскага» фэсту можна ў фотарэпартажы, прадстаўленым Generation.bY арганізатарамі Koktebel Jazz Festival.

→…
01.10.2009

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0617 seconds.